Навігатар: /

Адбылася сустрэча Прадстаяцеля Беларускай Праваслаўнай Царквы з міністрам прамысловасці, кіраўніцтвам МАЗ і МТЗ

12 лістапада 2020
Митрополит Вениамин поблагодарил руководителей за плодотворное содействие и помощь, оказанную монастырям Белорусской Православной Церкви. Участникам мероприятия были вручены юбилейные медали в память о 500-летии Жировичского монастыря.

IMG_9760.JPG

11 лістапада 2020 года ў Міністэрстве прамысловасці Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь Пятра Пархомчыка.

У сустрэчы таксама прыняў удзел протаіерэй Дзімітрый Сёмуха, памочнік намесніка Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя. Са свецкага боку прысутнічалі: генеральны дырэктар ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» Валерый Іванковіч, намеснік генеральнага дырэктара ААТ «МАЗ» Сяргей Шуляк, генеральны дырэктар ААТ «Мінскі трактарны завод» Віталь Воўк, намеснік генеральнага дырэктара ААТ «МТЗ»  Валянцін Чыкуноў.

Уладыка Экзарх падчас гутаркі надаў асаблівую ўвагу юбілейным урачыстасцям Жыровіцкай абіцелі, якія праходзяць сёлета: 550-годдзю яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці, 500-годдзю яе паўторнага цудоўнага знойдзення і 500-годдзю з часу заснавання Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра.

Мітрапаліт Веніямін падзякаваў кіраўнікоў за плённае садзейнічанне і дапамогу, аказаную манастырам Беларускай Праваслаўнай Царквы. Бакі абмеркавалі супрацоўніцтва і запланавалі маючыя адбыцца сумесныя мерапрыемствы Беларускай Праваслаўнай Царквы і Міністэрства прамысловасці.

Напрыканцы Патрыяршы Экзарх уручыў удзельнікам мерапрыемства юбілейныя медалі ў памяць пра 500-годдзе Жыровіцкага манастыра.

Church.by