Навігатар: /

Прэзідэнт Беларусі даручыў аб'явіць конкурс на аднаўленне і рэканструкцыю аб'ектаў Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра

25 чэрвеня 2021
В ходе визита в обитель Глава государства отметил, что Свято-Успенский Жировичский ставропигиальный мужской монастырь является святыней для верующих со всего мира.

top.jpg

25 чэрвеня 2021 года Свята-Успенскі Жыровіцкі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр наведаў прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

У ходзе візіту кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Жыровіцкая абіцель з'яўляецца святыняй для вернікаў з усяго свету. Прэзідэнт даручыў аб'явіць конкурс на аднаўленне і рэканструкцыю аб'ектаў манастыра. Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў неабходнасць стварэння камфортных умоў для навучання выхаванцаў духоўнай семінарыі, размешчанай на тэрыторыі манастыра.

Пасля сустрэчы з прэзідэнтам мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, больш падрабязна распавёў журналістам, як плануецца рэстаўраваць аб'екты манастыра. У рамонце, па яго словах, мае патрэбу галоўны храм манастыра — Свята-Успенскі сабор. Тут неабходна адрэстаўраваць унутранае ўбранне, абнавіць роспісы і паправіць дах.

«Далей у планах — будаўніцтва новай званіцы, якая павінна быць высокай і велічнай і надаць яшчэ большую значнасць абіцелі», — адзначыў мітрапаліт.

Фота: іерэй Мікалай Савіцкі

БЕЛТА/Church.by