Прайшоў штогадовы злёт-сплаў моладзі Барысаўскай епархіі
26 ліпеня 2017 Прошел ежегодный слёт-сплав на плотах по реке Березина молодежи Борисовской епархии. Слет проводился по благословению Преосвященнейшего Вениамина, епископа Борисовского и Марьиногорского, при активном участии протодиакона Сергия Керко и иерея Игоря Васько.Прайшоў штогадовы злёт-сплаў на плытах па рацэ Бярэзіна моладзі Барысаўскай епархіі.
Прапануем рэпартаж са злёту, апублікаваны на сайце праваслаўнай моладзі Барысаўскай епархіі.
Па благаславенню Праасвяшчэннага Веніяміна, епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага, натхнёныя невычэрпнай энергіяй протадыякана Сергія Керка, окормляемые бацькоўскай любоўю іерэя Ігара Васько, моладзь ажыццявіла чарговы штогадовы злёт-сплаў праваслаўнай моладзі Барысаўскай епархіі па рацэ Бярэзіна 20-23 ліпеня.
«Калі Гасподзь будзе на першым месцы, то ўсё астатняе будзе на сваім» – гэтую мудрасць больш за 60 удзельнікаў сплаву спазнавалі кожны дзень.
Сабралася моладзь з благачынняў Барысаўскай епархіі, да якой далучыліся рабяты з Мінска, Брэста і нават з ЗША. Пачаўся злёт з Бажэственнай Літургіі ў Свята-Уваскрасенскім саборы, за якой удзельнікі сплаву прычасціліся Святых Хрыстовых Тайн і памаліліся аб шчасным правядзенні пачынаемай справы.
І, даверыўшы свой шлях Госпаду, накіраваліся на байдарочную базу да ракі Бярэзіна. Неба над Барысавам, зацягваючыся цёмнымі хмарамі, насцярожвала і выпрабоўвала рашучасць тых, хто сабраўся. Аднак з малітвай у душы ўсе ўдзельнікі занялі месца на надзіманых лодках–плытах і дружна ўзяліся за вёслы. Наперадзе выглядвала сонца – нам туды, уніз па рацэ. Пазбегнуць праліўных дажджоў у чацвер не ўдалося, але, любуючыся роднай прыродай, з жартамі мы прасоўваліся да месца першай стаянкі ў в. Глівін. Там пад кіраўніцтвам дыякана Віктара Шаблоўскага, ужо быў клапатліва разбіты лагер, гарэла вогнішча, пахла смачнай кашай, зваранай дзяжурнымі ўдзельнікамі злёту, якія прывезі на машынах турыстычны рыштунак і асабістыя рэчы сплаўшчыкаў.
Адпачыўшы, мы сабраліся ля вогнішча на сумесныя вячэрнія малітвы, абмяркоўвалі пражыты дзень, знаёміліся, спявалі песні пад гітару.
Далей кожны дзень пачынаўся з ранішніх малітваў, сняданку, пасля якіх удзельнікі праводзілі час у цікавых актыўных гульнях, арганізаваных усімі любімым Артурчыкаом Шчарбіцкім – студэнтам Мінскай духоўнай семінарыі.
Пятніца ўсіх парадавала сонечным надвор'ем, Бярэзіна астуджала напаленыя чорныя лодкі, на якіх было горача сядзець. Выпрабаваннем гэтага дня сталі лодкі, якія працякалі, ваду даводзілася вычэрпваць пластыкавымі бутэлькамі. Дзякуй Богу, дружныя каманды 2-га і 3-га плаўсродкаў стойка пераадолелі гэтыя цяжкасці, шчасліва прышвартаваўшыся ў лагеры ў в. Беліна.
Пасля вячэры цікавую лекцыю-гутарку аб тым, як трэба паводзіць сябе праваслаўнай моладзі ў інтэрнэце, правёў госць – іерэй Аляксандр Кухта, відэаблогер, аўтар youtube-канала «Batushka ответит».
Пасля вячэрніх малітваў доўга ля вогнішча абменьваліся ўражаннямі ад пражытага нашай праваслаўнай суполкай дня, выказвалі пажаданні, марылі. Ад радасці, якая перапаўняла нашыя сэрцы, песні ля вогнішча пад гітару і гармонік гучалі глыбока за поўнач.
Субота парадавала ўсіх камфортным надвор'ем, адсутнасцю цяжкасцяў (пасля таго як залаталі дзірку ў адным з плытоў), прыемным адпачынкам. Атрымалася не толькі пазагараць на плытах, але і плаваць побач з імі ў спакойнай плыні ракі па неглыбокіх участках каля в. Восава.
А ўвечары адбылася сустрэча з епіскапам Веніямінам, які прывёз нам выдатныя пачастункі. Паспытаўшы найсмачнейшай юшкі, уладыка адказаў на пытанні удзельнікаў сплаву, даў мудрыя настаўленні і благаславіў усіх прысутных.
Апошняя ноч ля вогнішча запомнілася незвычайна чыстым, яркім небам. Здаецца, што зоркі з захапленнем глядзелі на згуртаваную дружную праваслаўную суполку, і спяшаліся зваліцца з касмічнай вышыні да нас, зачароўваючы ў палёце сваёй прыгажосцю.
У нядзелю ўсе ўдзельнікі злёту служылі абедніцу пад адкрытым небам. Суладныя, якія ліліся з сэрца, спевы пад кіраўніцтвам Алы Керка было чуваць далёка, яны прыцягвалі і абуджалі душы рыбакоў на беразе. Пасля сумеснай малітвы, смачнага сняданку над стромкім абрывістым берагам час непрыкметна прабег у актыўных гульнях. Незвычайным сюрпрызам для нас стаў майстар-клас па танцах, праведзены удзельнікамі клуба гістарычнага танца «Барысаўская мыза»
Гэты злёт-сплаў падарыў усім удзельнікам найкаштоўнейшы вопыт хрысціянскай дружнай сям'і, калі незнаёмыя людзі становяцца блізкімі і роднымі, сустрэчы з якімі з нецярпеннем будзем чакаць зноў на мерапрыемствах, якія праводзяцца сіламі аддзела па справах моладзі Барысаўскай епархіі.
Асаблівыя словы падзякі выказваем епіскапу Веніяміну за духоўную і фінансавую падтрымку ў правядзенні гэтага цудоўнага мерапрыемства. Асобная падзяка нашым сябрам з Барысаўскага спартыўнага клуба «КАЯК» Яўгену Якуцені і Васілю Казаку, а таксама Міхаілу Канстанцінавічу Адзінцу, загадчыку філіяла «Турыст» ДУДА «Цэнтр творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі г. Жодзіна», за прадстаўлены інвентар і рыштунак.