Рэспубліканскі семінар для выкладчыкаў нядзельных школ прайшоў у Мінску
23 жніўня 2017 В работе семинара приняли участие более 100 человек — представители епархий Белорусской Православной Церкви: священнослужители, директора, завучи и преподаватели воскресных школ. Совещание прошло под председательством епископа Борисовского и Марьиногорского Вениамина.22 жніўня 2017 года ў Мінску, у Інстытуце тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адбыўся Рэспубліканскі семінар-нарада «Нядзельная школа сёння: перспектывы і напрамкі працы». У рабоце семінара прынялі ўдзел больш за 100 чалавек — прадстаўнікі епархій Беларускай Праваслаўнай Царквы: святары, дырэктары, завучы і выкладчыкі нядзельных школ.
Нарада прайшла пад старшынствам епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна — старшыні Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы, іерэя Аляксія Хацеева — намесніка старшыні Сінадальнага аддзела, дыякана Сцяфана Воропая — сакратара аддзела, членаў камісіі па пачатковай рэлігійнай адукацыі: іерэя Андрэя Ламакіна, іерэя Яўгена Фісенкіна, дыякана Іаана Барысевіча. На сустрэчы таксама прысутнічалі прарэктар па вучэбнай рабоце Інстытута тэалогіі Ірына Пятроўна Латушка.
На педагагічным форуме абмяркоўваліся метады і формы работы па асноўных прадметах пачатковай рэлігійнай адукацыі, спецыфіка працы з дзецьмі дашкольнага і падлеткавага ўзросту, дзейнасць гурткоў і творчых студый, пытанні адміністравання нядзельных школ.
Семінар прайшоў у інтэрактыўнай форме, з ужываннем адукацыйнай тэхналогіі «Адкрытая прастора». У ходзе групавой працы аналізаваліся найбольш актуальныя пытанні работы нядзельных школ, фармуляваліся ідэі для наступнага афармлення ў творчыя праекты.
Найбольш важнымі прапановамі, якія прагучалі на нарадзе, сталі ідэі аб правядзенні сумесных заняткаў для дзяцей і бацькоў, аб важнасці арганізацыі ўдзелу падлеткаў у справах міласэрнасці, паходах, намётавых лагерах, спартыўных спаборніцтвах, аб магчымасці ўдзелу старэйшых выхаванцаў нядзельных школ у правядзенні заняткаў для малодшых, аб эфектыўнасці прымянення ў рабоце з дзецьмі дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту методык «пражывання» пры вывучэнні Свяшчэннага Пісання.
Падводзячы вынікі семінара, уладыка Веніямін адзначыў, што вывучэнне асноўных прадметаў рэлігійнай адукацыі ў нядзельнай школе і выкладанне факультатываў па асновах праваслаўнай культуры ў агульнаадукацыйнай школе — два крыла духоўна-маральнага выхавання дзяцей. Лепшы вопыт нядзельных школ неабходна перадаваць у свецкія школы.
Удзельнікі семінара адзначылі, што педагогам нядзельных школ пажадана часцей сустракацца. Такія нарады дапамагаюць скаардынаваць працу і павысіць якасць рэлігійнай адукацыі на месцах.
Матэрыялы Рэспубліканскага семінара-нарады, якія адлюстроўваюць лепшы педагагічны вопыт выкладчыкаў нядзельных школ, будуць апублікаваны на спецыяльным партале Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі voskreska.org.