Кіраўнікі вядучых рэлігійных аб'яднанняў Беларусі падрыхтавалі афіцыйны зварот да палітыкаў еўрапейскіх дзяржаў і вернікаў у сувязі міграцыйным крызісам на беларуска-польскай граніцы
12 лістапада 2021 12 ноября 2021 года в городе Минске состоялась встреча с участием уполномоченного по делам религий и национальностей Беларуси Александара Румака, митрополита Минского и Заславского Вениамина, Патриаршего Экзарха всея Беларуси, архиепископа митрополита Минско-Могилевского Римско-католической церкви Иосифа Станевского, муфтия Мусульманского религиозного объединения Абу-Бекир Шабановича, главного раввина Религиозного объединения общин прогрессивного иудаизма Григория Абрамовича.12 лістапада 2021 года ў горадзе Мінску адбылася сустрэча з удзелам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Беларусі Аляксандара Румака, мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Рымска-каталіцкай Царквы арцыбіскупа Іосіфа Станеўскага, муфтыя Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання Абу-Бекір Шабановіча, галоўнага рабіна рэлігійнага аб'яднання абшчын прагрэсіўнага іудаізму Рыгора Абрамовіча.
У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся міграцыйны крызіс і становішча бежанцаў на граніцы з Польшчай, таксама была разгледжана магчымасць падтрымкі людзей, якія апынуліся ў гэтай сітуацыі. Удзельнікі сустрэчы, спасылаючыся на свяшчэнныя тэксты заклікалі праявіць міласэрнасць і ўдзел да людзей, якія жывуць у нястачы.
Мітрапаліт Веніямін звярнуў увагу на журботнае становішча людзей, якія апынуліся на мяжы паміж Беларуссю і Польшчай, адзначыўшы, што гэтае пытанне, несумненна, патрабуе рашэння. «Няхай яны нават прыйшлі з далёкай краіны, але ўсе мы з'яўляемся дзецьмі Айца Нябеснага, Які, калі казаць чалавечай мовай, смуткуе аб тым, што мы, людзі, не знаходзім пакуль правільнага рашэння. Мы молімся за тых, хто апынуўся ў бядотным становішчы і гатовыя аказаць ім гуманітарную дапамогу па лініі прыходаў Беларускай Праваслаўнай Царквы», – адзначыў Патрыяршы Экзарх.
Па выніках сустрэчы кіраўнікі вядучых рэлігійных аб'яднанняў Беларусі падрыхтавалі афіцыйны зварот да палітыкаў еўрапейскіх дзяржаў і вернікаў у сувязі міграцыйным крызісам на беларуска-польскай граніцы.
Фота: БЕЛТА