Навігатар: /

Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы зацвердзіў манахіню Яўпраксію (Зубаву) на пасадзе настаяцелькі манастыра блажэннай Ксеніі Пецярбургскай у вёсцы Барань Барысаўскай епархіі

17 чэрвеня 2021
20 апреля 2021 года на заседании Синода БПЦ монахиня Евпраксия (Зубова) утверждена в должности настоятельницы женского монастыря в честь святой блаженной Ксении Петербургской в деревне Барань Борисовского района Минской области Борисовской епархии Белорусской Православной Церкви. Время и место возведения монахини Евпраксии (Зубовой) в сан игумении Синод оставил на усмотрение Митрополита Минского и Заславского Вениамина, Патриаршего Экзарха всея Беларуси, управляющего Борисовской епархией.

top.jpg

20 красавіка 2021 года Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы заслухаў прапанову мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, кіраўніка Барысаўскай епархіі, аб зацвярджэнні манахіні Яўпраксіі (Зубавай Ірыны Леанідаўны) на пасадзе ігуменні жаночага манастыра ў гонар святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай у вёсцы Барань Барысаўскага раёна Мінскай вобласці Барысаўскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

* * *

Манахіня Яўпраксія (Зубава Ірына Леанідаўна) нарадзілася 22 студзеня 1962 года ў гарадскім пасёлку Рэчыца Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіла ў Брэсцкі педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна. Вучобу завяршыла ў 1988 годзе па спецыяльнасці «Методыка выкладання матэматыкі».

З 1979 па 2014 год працавала па розных спецыяльнасцях у дзяржаўных і прыватных камерцыйных арганізацыях.

У 2014 годзе прыняла рашэнне стаць на шлях манаскага жыцця. З 11 жніўня 2014 года па ліпень 2018 года з'яўлялася насельніцай манастыра ў гонар іконы Божай Маці «Радасць і Суцяшэнне» в. Вялікая Альшанка Васількоўскага раёна Кіеўскай вобласці (Украіна), дзе выконвала послух на жывёльным двары, на кухні, на малочнай кухні, на гародзе, на птушніку, у рукадзельнай, а таксама працавала ў якасці дзяка, кухаркі.

16 сакавіка 2017 года Праасвяшчэнным епіскапам Абухоўскім Іонай (Чарапанавым), вікарыем Кіеўскай мітраполіі, у манастыры ў гонар абраза Божай Маці «Радасць і Суцяшэнне» была пастрыжана ў расафор з нарачэннем імя Еўфрасіння ў гонар святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай.

З 1 верасня па 12 лістапада 2018 года з'яўлялася насельніцай Спаса-Еўфрасіннеўскага Полацкага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра, дзе выконвала послух у трапезнай, а таксама памочніцы адказнай сястры за царкоўную лаўку.

12 лістапада 2018 года па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, пераведзена ў жаночы манастыр у гонар святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай у в. Барань Барысаўскага раёна Мінскай вобласці і прызначаная благачыннай згаданай абіцелі.

12 снежня 2019 года Праасвяшчэнным епіскапам Барысаўскім і Мар'інагорскім Веніямінам вызвалена ад пасады благачыннай і прызначаная выконваючай абавязкі настаяцелькі жаночага манастыра ў гонар святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай у вёсцы Барань Барысаўскага раёна Мінскай вобласці Барысаўскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

4 ліпеня 2020 года Праасвяшчэнным епіскапам Веніямінам была пастрыжана ў мантыю з нарачэннем імя Яўпраксія (у гонар прападобнай Яўпраксіі Тавенскай, старэйшай, памяць 25 студзеня н.ст.).

За час нясення даручанага адміністрацыйнага послуху, манахіня Яўпраксія (Зубава) праявіла сябе, як руплівы і дасведчаны кіраўнік. Яе працамі завяршаецца будаўніцтва манастырскага храма ў гонар іконы Божай Маці названай «Эканаміса» («Домабудаўніца»), драўлянага храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы, працягваецца знешняе добраўпарадкаванне абіцелі.

Манахіня Яўпраксія заслужыла любоў сясцёр абіцелі і добрае паважлівае стаўленне сярод веруючых людзей, якія рэгулярна наведваюць манастыр, як з бліжэйшых населеных пунктаў, так і здалёк.

Сінод Беларускага Экзархату пастанавіў зацвердзіць манахіню Яўпраксію (Зубаву) на пасадзе настаяцелькі жаночага манастыра ў гонар святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай у вёсцы Барань Барысаўскага раёна Мінскай вобласці Барысаўскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Час і месца ўзвядзення манахіні Яўпраксіі (Зубавай) у сан ігуменні пакінута на меркаванне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, кіраўніка Барысаўскай епархіі.

Сhurch.by