Навігатар: /

Адбылася сустрэча мітрапаліта Паўла з паслом Арменіі ў Беларусі

26 кастрычніка 2018
26 октября в Минском епархиальном управлении состоялась встреча митрополита Минского и Заславского Павла, Патриаршего Экзарха всея Беларуси, с Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Армения в Республике Беларусь, постоянным полномочным представителем Республики Армения при СНГ Арменом Гевондяном.

IMG_2079.jpg

26 кастрычніка 2018 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь, пастаянным паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Арменія пры СНД Арменам Гевандзянам.

У сустрэчы прынялі ўдзел: аташэ Пасольства Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь Сурэн Авецісян, архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў.

Падчас сяброўскай гутаркі Патрыяршы Экзарх павіншаваў Армена Гевандзяна з прызначэннем на адказную дыпламатычную пасаду і пажадаў яму дапамогі Божай у будучай рабоце.

Бакі абмеркавалі тэмы, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Кіраўнік армянскай дыпламатычнай місіі паднёс Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі падарунак-кнігу ад Вярхоўнага Патрыярха і Каталікоса ўсіх армян Гарэгіна Другога, а мітрапаліт Павел прасіў перадаць Свяцейшаму патрыярху і Каталікосу Гарэгіну Другому ікону Пакрова Прасвятой Багародзіцы.

Church.by