Навігатар: /

Адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха і начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь

16 мая 2019
15 мая в Минском епархиальном управлении состоялась встреча митрополита Минского и Заславского Павла, Патриаршего Экзарха всея Беларуси, и начальника Департамента исполнения наказаний МВД Республики Беларусь генерал-майора милиции Олега Владимировича Маткина.

top.jpg

15 мая 2019 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь генерал-маёра міліцыі Алега Уладзіміравіча Маткіна.

На сустрэчы прысутнічалі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, старшыня Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы іерэй Георгій Лапухоў, палкоўнік унутранай службы Аляксандр Паўлавіч Кралько.

Патрыяршы Экзарх і начальнік ДВП МУС цёпла пагутарылі, абмеркавалі бягучы ход і перспектывы супрацоўніцтва ў сферы духоўна-маральнага выхавання асуджаных і прафілактыкі злачыннасці сярод непаўналетніх, абмяняліся віншаваннямі са Светлым Хрыстовым Уваскрасеннем і памятнымі падарункамі. Па выніках сустрэчы мітрапаліт Павел падзякаваў Алегу Уладзіміравічу за падтрымку місіі Царквы ў пенітэнцыярных установах Беларусі і выказаў надзею на далейшае плённае супрацоўніцтва.

Church.by