Навігатар: /

Адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха і Прадстаўніка ЮНІСЕФ у Рэспубліцы Беларусь

08 верасня 2017
8 сентября в Минском епархиальном управлении состоялась встреча митрополита Минского и Заславского Павла, Патриаршего Экзарха всея Беларуси, и доктора Рашеда Мустафы Сарвара, Представителя ЮНИСЕФ в Республике Беларусь.

top.jpg

8 верасня 2017 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і доктара Рашэда Мустафы Сарвара, Прадстаўніка ЮНІСЕФ у Рэспубліцы Беларусь.

Удзел у сустрэчы прынялі: архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі; протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскай епархіі; протаіерэй Іаан Задарожын, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па справах моладзі; Ягор Новікаў, каардынатар Прадстаўніцтва ЮНІСЕФ у Беларусі па пытаннях супрацоўніцтва.

Сустрэча насіла характар знаёмства. Бакі абмеркавалі магчымыя напрамкі супрацоўніцтва і канстатавалі, што аб'яднанне намаганняў Беларускай Праваслаўнай Царквы і ЮНІСЕФ можа прывесці да значных вынікаў у галіне дапамогі дзецям, асабліва з сацыяльна неабароненых катэгорый.   

Church.by