Навігатар: /

Адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха з паслом Германіі ў Беларусі

03 чэрвеня 2019
3 июня в Минском епархиальном управлении состоялась встреча митрополита Минского и Заславского Павла, Патриаршего Экзарха всея Беларуси, с Чрезвычайным и Полномочным Послом Федеративной Республики Германия в Республике Беларусь господином Петером Деттмаром.

top.jpg

3 чэрвеня 2019 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь спадаром Петэрам Дэтмарам.

Сустрэча была прымеркавана да завяршэння дыпламатычнай місіі спадара Петэра Дэтмара ў Рэспубліцы Беларусь.

У сустрэчы прыняў удзел сакратар Мінскай епархіі, адказны сакратар упраўлення спраў Мінскай Экзархіі протаіерэй Андрэй Волкаў.

Падчас гутаркі Патрыяршы Экзарх і спадар пасол абмеркавалі шэраг духоўна-адукацыйных і сацыяльных праектаў, якія ажыццяўляюцца Беларускай Праваслаўнай Царквой у супрацоўніцтве з прадстаўнікамі хрысціянскіх канфесій Германіі.

Напрыканцы сустрэчы бакі абмяняліся памятнымі падарункамі.

Church.by