Навігатар: Публікацыі /

Адбылося чарговае пасяджэнне Епархіяльнага савета Мінскай епархіі

09 снежня 2017

top.jpg

8 снежня 2017 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося чарговае пасяджэнне Епархіяльнага савета Мінскай епархіі.

У пасяджэнні прынялі ўдзел члены савета: архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі; архімандрыт Сергій (Акімаў), рэктар Мінскай духоўнай акадэміі; протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскай епархіі; протаіерэй Георгій Латушка, благачынны 1-й Мінскай гарадской акругі; протаіерэй Мікалай Коржыч, благачынны 3-й Мінскай гарадской акругі; протаіерэй Барыс Пташынскі, благачынны 1-й Мінскай раённай акругі; протаіерэй Ігар Латушка, старэйшы духаўнік Мінскай епархіі; протаіерэй Андрэй Лемяшонак, духаўнік Лізавецінскага жаночага манастыра ў горадзе Мінску; протаіерэй Аляксандр Шырытон, благачынны 7-й Мінскай гарадской акругі; протаіерэй Георгій Арбузаў, адказны за будаўніцтва храма Уваскрасення Славутага з комплексам духоўна-адміністрацыйных будынкаў Мінскай Экзархіі; протаіерэй Іаан Задарожын, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па справах моладзі, рэктар Мінскага духоўнага вучылішча.

Патрыяршы Экзарх давёў да ведама тых, хто сабраўся, пастановы Асвячонага Архіерэйскага Сабора Рускай Праваслаўнай Царквы, які адбыўся ў горадзе Маскве 28 лістапада — 2 снежня.

У ходзе пасяджэння былі абмеркаваны арганізацыйныя пытанні па падрыхтоўцы да Агульнага сходу Мінскай епархіі, які пройдзе 20 снежня. 

Church.by