Навігатар: /

Адбылося чарговае пасяджэнне рабочай групы Міністэрства адукацыі і Беларускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях супрацоўніцтва

24 студзеня 2018
Вели заседание председатель Синодального отдела религиозного образования и катехизации Белорусского Экзархата епископ Борисовский и Марьиногорский Вениамин и Галина Ивановна Николаенко — проректор Академии последипломного образования, доктор педагогических наук.

top.jpg

16 студзеня 2018 года ў Мінску, у ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», адбылося пасяджэнне рабочай групы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях супрацоўніцтва. Вялі пасяджэнне старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускага Экзархату епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін і Галіна Іванаўна Нікалаенка — прарэктар АПА, доктар педагагічных навук.

Члены рабочай групы былі праінфармаваны аб тым, што з 26 лютага 2018 года ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі пачынаюць працаваць курсы павышэння кваліфікацыі настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі «Арганізацыйна-метадычныя асновы выкладання факультатыўнага курса «Асновы праваслаўнай культуры» ў 5-9 класах». Кіраўнік аўтарскага калектыву вучэбна-метадычнага комплексу па асновах праваслаўнай культуры Аляксандр Васільевіч Бройка азнаёміў прысутных з праектам вучэбнай праграмы павышэння кваліфікацыі настаўнікаў. Былі абмеркаваны змест праграмы і персанальны састаў выкладчыкаў.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі таксама пытанне аб ходзе выканання Праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой. Асаблівая ўвага была нададзена развіццю міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне духоўнай асветы і выхавання з адпаведнымі структурамі Расійскай Федэрацыі.

Затым быў арганізаваны прагляд відэазапісаў выступаў святароў наконт актуальных пытанняў выхавання, адбыўся абмен думкамі па ўдасканаленню гэтай работы.

Акрамя таго, у ходзе сустрэчы быў абмеркаваны ход падрыхтоўкі да правядзення чарговага пасяджэння Каардынацыйнага савета па пытаннях супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквы, а таксама разгледжаны шэраг іншых пытанняў.

Oroik.by Church.by