Навігатар: Публікацыі /

Адбылося чарговае пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы

05 снежня 2019

top.jpg

5 снежня 2019 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні пры ўдзеле мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося чарговае пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У пасяджэнні ўзялі ўдзел архіепіскапы: Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый; Пінскі і Лунінецкі Сцяфан; Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій; Навагрудскі і Слонімскі Гурый; Феадосій (Більчанка); Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній; Брэсцкі і Кобрынскі Іаан; Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан; епіскапы: Бабруйскі і Быхаўскі Серафім; Тураўскі і Мазырскі Леанід; Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел; Слуцкі і Салігорскі Антоній; Лідскі і Смаргонскі Парфірый; Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій; Светлагорскі Амвросій, вікарый Гомельскай епархіі.

У ходзе пасяджэння епіскап Светлагорскі Амвросій быў уведзены ў склад Сінода з правам вырашальнага голасу. Архіпастыры выказалі ўладыку Амвросію брацкую падтрымку і пажадалі дапамогі Божай у адказным архіерэйскім служэнні.

Сінод разгледзеў бягучыя пытанні жыцця Беларускай Праваслаўнай Царквы і прыняў шэраг рашэнняў.

Журналы пасяджэння Сінода Беларускага Экзархату, у адпаведнасці са Статутам Рускай Праваслаўнай Царквы (артыкул 8, раздзел XIII), будуць апублікаваны пасля іх зацвярджэння Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі.

Church.by