Навігатар: /

Адбылося чарговае пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы

11 снежня 2018
11 декабря в Минском епархиальном управлении при участии митрополита Филарета, Почетного Патриаршего Экзарха всея Беларуси, и под председательством митрополита Минского и Заславского Павла, Патриаршего Экзарха всея Беларуси, состоялось очередное заседание Синода Белорусской Православной Церкви.

top.jpg

11 снежня 2018 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні пры ўдзеле мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося чарговае пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У пасяджэнні прынялі ўдзел архіепіскапы: Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый; Пінскі і Лунінецкі Сцяфан; Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій; Навагрудскі і Слонімскі Гурый; Полацкі і Глыбоцкі Феадосій; Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній; Брэсцкі і Кобрынскі Іаан; Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан; епіскапы: Бабруйскі і Быхаўскі Серафім; Тураўскі і Мазырскі Леанід; Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел; Слуцкі і Салігорскі Антоній; Лідскі і Смаргонскі Парфірый; Бараўлянскі Ігнацій; архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі.

Заслухаўшы паведамленне Патрыяршага Экзарха аб удзеле ў пасяджэннях Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы 14 верасня і 15 кастрычніка 2018 года і абмеркаваўшы антыкананічныя дзеянні Канстанцінопальскага Патрыярхату на кананічнай тэрыторыі Маскоўскага Патрыярхату ў межах Украінскай Праваслаўнай Царквы, Сінод Беларускага Экзархату пастанавіў:

1. Рашэнні Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ад 14 верасня і 15 кастрычніка 2018 года прыняць да выканання.

2. Аднагалосна падтрымаць рашэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ад 15 кастрычніка (журнал № 71) аб прызнанні немагчымым далейшае знаходжанне ў еўхарыстычных зносінах з Канстанцінопальскім Патрыярхатам.

3. Выказаць сыноўнюю падзяку Свяцейшаму Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу за цвёрдую, узважаную і нязменную пазіцыю ў стаянні за чысціню канонаў і вучэння Праваслаўнай Царквы Хрыстовай.

4. Выказаць брацкую падтрымку Блажэннейшаму мітрапаліту Кіеўскаму і ўсяе Украіны Ануфрыю, епіскапату і ўсёй паўнаце Украінскай Праваслаўнай Царквы і працягнуць узнашэнне асаблівых малітваў аб брацкім народзе Украіны.

5. Правесці ва ўсіх епархіях Беларускай Праваслаўнай Царквы епархіяльныя сходы і растлумачыць іх удзельнікам — святарам, манахам і міранам, пазіцыю Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы па сітуацыі, якая склалася ў сувязі з антыкананічнымі дзеяннямі Канстанцінопальскага Патрыярхату, заклікаўшы ўсю паўнату Беларускага Экзархату цвёрда прытрымлівацца прынятага Свяшчэннаначаллем нашай Царквы рашэння.

6. Працягнуць узносіць за Бажэственнай літургіяй у храмах і манастырах Беларускага Экзархату малітоўныя прашэнні аб адзінстве Святога Праваслаўя, заклікаўшы духавенства і паству Беларускай Праваслаўнай Царквы ўзмацніць свае малітвы аб дараванні Царкве Хрыстовай міру, аднадумства і любові.

Сінод таксама разгледзеў бягучыя пытанні жыцця Беларускай Праваслаўнай Царквы і прыняў шэраг адміністрацыйных і кадравых рашэнняў.

Church.by