Навігатар: /

Адбылася анлайн-нарада кіраўнікоў епархіяльных аддзелаў рэлігійнай адукацыі

24 верасня 2020
23 сентября в Синодальном отделе религиозного образования и катехизации Белорусской Православной Церкви состоялось онлайн-совещание руководителей епархиальных отделов религиозного образования и катехизации. Рабочую встречу возглавил митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси.

top.jpg

23 верасня 2020 года ў Сінадальным аддзеле рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы адбылася анлайн-нарада кіраўнікоў епархіяльных аддзелаў рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі (АРАіК).

Рабочую сустрэчу ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Адкрываючы нараду, уладыка выступіў з дакладам аб арганізацыі рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі і аб узаемадзеянні Беларускай Праваслаўнай Царквы з органамі кіравання адукацыяй і ўстановамі адукацыі ў 2020-2021 навучальным годзе.

Затым размова працягнулася ў фармаце дыялогу.

  • іерэй Дзімітрый Ворса, намеснік старшыні Сінадальнага АРАіК — «Аб ходзе падрыхтоўкі шостых Беларускіх Калядных чытанняў»;
  • іерэй Сцяфан Варапай, намеснік старшыні Сінадальнага АРАіК — «Аб курсах павышэння кваліфікацыі педагогаў нядзельных школ пры САРАіК», «Падыходы да катэхізацыі ў сучасных умовах», «Выкарыстанне тэхналогій дыстанцыйнага навучання ў нядзельных школах. Вопыт і перспектывы развіцця»;
  • протаіерэй Яўген Ліхота, кіраўнік АРАіК Брэсцкай епархіі — «Аб вопыце і праблемах працы па дыстанцыйнаму навучанню навучэнцаў нядзельных школ»;
  • Ліс Мікалай Іванавіч, намеснік старшыні Сінадальнага АРАіК — «Аб ходзе падрыхтоўкі XIX рэспубліканскіх Свята-Еўфрасіннеўскіх чытанняў»;
  • іерэй Яўген Фісенкін, сакратар Сінадальнага АРАіК — «Аб правядзенні конкурсаў "За маральны подзвіг настаўніка", "Скарбніца мудрасці"»;
  • дыякан Іаан Барысевіч — «Аб правядзенні конкурсу "Прыгажосць Божага свету"»;
  • Брайко Аляксандр Васільевіч, дырэктар грамадскага аб'яднання «Цэнтр праваслаўнай асветы прападобнай Еўфрасінні Полацкай» — «Аб рэалізацыі інавацыйнага праекта духоўна-маральнага выхавання на праваслаўных традыцыях беларускага народа»;
  • іерэй Аляксей Навуменка, кіраўнік АРАіК Магілёўскай епархіі — «Аб сумеснай працы Царквы і педагогаў па духоўна-маральнаму выхаванню ва ўстановах закрытага тыпу»;
  • Місцюкевіч Святлана Леанідаўна, кіраўнік АРАіК Навагрудскай епархіі — «Аб вопыце арганізацыі духоўна-асветніцкай працы ва ўстановах адукацыі на тэрыторыі Навагрудскай епархіі»;
  • Рынкевіч Вольга Аляксандраўна, галоўны бібліятэкар навукова-даследчага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь — «Каардынацыя работы публічных, школьных і царкоўных бібліятэк у рамках супрацоўніцтва з Беларускай Праваслаўнай Царквой».

Удзельнікі сустрэчы таксама выказалі прапановы па ўдасканаленню працы і ўзаемадзеяння Сінадальнага і епархіяльных АРАіК.

Oroik.by / Church.by