Адбылося адкрыццё IV Калядных адукацыйных чытанняў Мінскай мітраполіі
20 снежня 2022 20 декабря 2022 года в Доме культуры города Борисова состоялось торжественное открытие IV Рождественских образовательных чтений Минской митрополии, в преддверии которых днем ранее секционные заседания прошли в Борисове, Жодино, Молодечно, Слуцке, Солигорске. Организаторами конференции выступили Минская митрополия Белорусской Православной Церкви и Минский областной исполнительный комитет.20 снежня 2022 года ў Доме культуры горада Барысава адбылося ўрачыстае адкрыццё IV калядных адукацыйных чытанняў Мінскай мітраполіі, напярэдадні якіх днём раней секцыйныя пасяджэнні прайшлі ў Барысаве, Жодзіне, Маладзечне, Слуцку, Салігорску. Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Мінская мітраполія Беларускай Праваслаўнай Царквы і Мінскі абласны выканаўчы камітэт.
Увазе прысутных былі прадстаўлены фотавыстава «Сувязь часоў: 1030 гадоў Праваслаўю на Беларускіх землях», тэматычная пляцоўка па духоўна-маральнаму выхаванню і выстава духоўна-асветніцкага цэнтра Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І. Х. Каладзеева горада Барысава.
Цырымонія адкрыцця чытанняў пачалася з малітвы на ўсякую добрую справу, пасля чаго з прывітальным словам выступіў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Далей прагучалі прывітальныя словы старшыні Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў Ліліі Эдуардаўны Чэчы і дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Валер'евіча Шыпулы.
Затым прагучалі даклады:
- «Глабальныя выклікі сучаснасці і духоўны выбар чалавека» протаіерэя Сергія Маўсесяна, прарэктара Інстытута тэалогіі БДУ, кандыдата багаслоўя;
- начальніка Галоўнага ўпраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама Башко Мікалая Мікалаевіча, які распавёў аб рэалізацыі праграмы супрацоўніцтва Мінскага абласнога выканаўчага камітэта і Беларускай Праваслаўнай Царквы;
- «Гістарычны слоўнік беларускай мовы як крыніца пазнання спадчыны беларускага народа» Паляшчук Наталлі Вікенцьеўны, загадчыцы аддзела гісторыі беларускай мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдата філалагічных навук, дацэнта.
Пасля пленарнага пасяджэння адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве Беларускай Праваслаўнай Царквы з Барысаўскім раённым выканаўчым камітэтам. Для ўрачыстага падпісання на сцэну былі запрошаны Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін і старшыня Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў Лілія Эдуардаўна Чача.
Вынікі пасяджэння падвёў Патрыяршы Экзарх.
Завяршыў мерапрыемства канцэрт, падрыхтаваны сіламі абласнога рэсурснага цэнтра «Духоўна-маральнае выхаванне дашкольнікаў і школьнікаў на праваслаўных традыцыях беларускага народа» пры сярэдняй школе № 24 горада Барысава і аддзелам культуры Барысаўскага райвыканкама.
Фота: Аляксандр Клімковіч
Чытайце нас у Telegram, Viber, Instagram, ВКонтакте і Facebook