Адбылося першае ў 2017 годзе пасяджэнне Архіерэйскай рады Мінскай мітраполіі
17 лютага 2017 17 февраля в Минском епархиальном управлении под председательством митрополита Минского и Заславского Павла, Патриаршего Экзарха всея Беларуси, состоялось очередное заседание Архиерейского совета Минской митрополии.17 лютага 2017 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылося чарговае пасяджэнне Архіерэйскай рады Мінскай мітраполіі.
У пасяджэнні прынялі ўдзел: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, галава Мінскай мітраполіі; епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел; епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній. Прысутнічалі таксама: архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі, і протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскай епархіі, адказны сакратар Упраўлення справамі Мінскай Экзархіі, сакратар Архіерэйскай рады.
Архіпастыры абмеркавалі шэраг бягучых пытанняў жыцця Мінскай мітраполіі. У прыватнасці, абмяркоўвалася падрыхтоўка да правядзення мерапрыемстваў з нагоды 100-годдзя пачатку ганенняў на Рускую Праваслаўную Царкву, а таксама да святкавання іншых юбілейных дат.