Адбылося першае ў 2017 годзе пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы
04 красавіка 2017 4 апреля в Минском епархиальном управлении при участии митрополита Филарета, Почетного Патриаршего Экзарха всея Беларуси, и под председательством митрополита Минского и Заславского Павла, Патриаршего Экзарха всея Беларуси, состоялось первое в 2017 году заседание Синода Белорусской Православной Церкви.4 красавіка 2017 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні пры ўдзеле мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося першае ў 2017 годзе пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы.
У пасяджэнні прынялі ўдзел архіепіскапы: Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый; Пінскі і Лунінецкі Сцяфан; Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій; Навагрудскі і Слонімскі Гурый; Полацкі і Глыбоцкі Феадосій; Брэсцкі і Кобрынскі Іаан; епіскапы: Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній; Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан; Бабруйскі і Быхаўскі Серафім; Тураўскі і Мазырскі Леанід; Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел; Слуцкі і Салігорскі Антоній; Лідскі і Смаргонскі Парфірый; архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі.
Перад пачаткам пасяджэння члены Сінода праспявалі «Вечную памяць» загінулым у выніку тэрарыстычнага акта ў Санкт-Пецярбургскім метрапалітэне.
Сінод разгледзеў бягучыя пытанні жыцця Беларускай Праваслаўнай Царквы і прыняў шэраг адміністрацыйных і кадравых рашэнняў.
Журналы пасяджэння Сінода Беларускага Экзархату, у адпаведнасці са Статутам Рускай Праваслаўнай Царквы (артыкул 8, раздзел XII), будуць апублікаваныя пасля іх зацвярджэння Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі.