Адбылося пленарнае пасяджэнне II Калядных чытанняў Мінскай мітраполіі
09 снежня 2020 Ключевым событием чтений стало подписание Программы сотрудничества Минской, Борисовской, Слуцкой и Молодечненской епархий с главным управлением по образованию Минского облисполкома.8 снежня 2020 года адбылося пленарнае пасяджэнне II Калядных чытанняў Мінскай мітраполіі «Гістарычная памяць народа: 550-годдзе яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці, 500-годдзе заснавання Жыровіцкага манастыра, 800-годдзе святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага». У гэтым годзе ў сувязі са складаным эпідэміялагічным становішчам пасяджэнне прайшло ў анлайн-фармаце.
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін звярнуўся да ўдзельнікаў чытанняў з прывітальным словам. Таксама сваё прывітанне зачытаў намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Іван Маркевіч.
У ходзе форуму прагучалі даклады: в. а. старшыні Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы іераманаха Афанасія (Сакалова) «Захад і Усход — гістарычная памяць народа»; начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Салігорскага раённага выканаўчага камітэта Таццяны Кірбай «Традыцыйная праваслаўная культура салігарчан як элемент сістэмы духоўна-маральнай адукацыі і выхавання»; прарэктара па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі Аляксандра Слесарава «Жыровіцкі манастыр у гісторыі культуры Беларусі»; начальніка ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта Іны Драпеза «Духоўна-маральнае развіццё і станаўленне асобы навучэнца ў працэсе супрацоўніцтва школы, сям'і і Царквы».
Ключавой падзеяй чытанняў стала падпісанне Праграмы супрацоўніцтва Мінскай, Барысаўскай, Слуцкай і Маладзечанскай епархій з Галоўным упраўленнем па адукацыі Мінскага аблвыканкама.