Навігатар: /

Адбыўся традыцыйны злёт-сплаў моладзі Барысаўскай епархіі

18 ліпеня 2018
С 12 по 15 июля по благословению Преосвященнейшего Вениамина, епископа Борисовского и Марьиногорского, проходил организованный молодежным отделом Борисовской епархии слет-сплав православной молодежи по реке Березине. На одном из привалов лагерь путешественников посетил епископ Борисовский и Марьиногорский Вениамин, в неформальной обстановке он побеседовал с молодежью, затронув важные для православных верующих вопросы.

top.jpg

З 12 па 15 ліпеня па благаславенню Праасвяшчэннага Веніяміна, епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага, праходзіў арганізаваны моладзевым аддзелам Барысаўскай епархіі злёт-сплаў праваслаўнай моладзі па рацэ Бярэзіне.

Пасля сустрэчы на чыгуначным вакзале горада Барысава моладзь адправіліся ў в. Зембін, каб перад пачаткам падарожжа памаліцца і прычасціцца Святых Хрыстовых Тайн за Бажэственнай літургіяй у дзень памяці першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла, у храме святога Архістратыга Міхаіла.

Богаслужэнне ўзначаліў іерэй Ігар Васько, якому саслужылі кіраўнік моладзевага аддзела Барысаўскай епархіі протадыякан Сергій Кярко і дыякан Віктар Бардзіян.

Пасля богаслужэння і брацкай трапезы ўсе адправіліся ў в. Весялова, дзе павінен быў адбыцца старт спартыўнага мерапрыемства. Перад спускам на ваду Ала Кярко правяла інструктаж па тэхніцы бяспекі і патлумачыла правілы паводзін на вадзе.

Падчас 7-гадзіннага падарожжа па рацэ маладыя людзі спявалі песні, ладзілі паміж сабой спаборніцтвы на плытах, дружна гутарылі.

На начлег удзельнікі мерапрыемства спыніліся на Брылёўскім полі. Павячэраўшы і расставіўшы палаткі, моладзь сабралася каля вогнішча, дзе пад гучанне гітары і лёгкі дожджык кожны дзяліўся радасцю аб праведзеным дні.

Раніцай наступнага дня пасля агульнай малітвы для ўдзельнікаў сплаву Уладзімір Уладзіміравіч Кішчанка правёў экскурсію па памятных месцах на Брылёўскім полі, распавёўшы аб падзеях 1812 года. У памяць аб загінуўшых воінах была адслужаная памінальная ліція.

Другую ноч падарожнікі правялі ў в. Бытча («Пескі») каля хваёвага лесу. Да вячэры хлопцы паспелі пагуляць у валейбол і іншыя гульні. Завяршыўся вечар ля вогнішча, дзе іерэй Віктар Шаблоўскі ў гонар гадавіны свайго вяселля пачаставаў усіх спецыяльна прыгатаваным духмяным напоем.

У канцы трэцяга дня злёту-сплаву на прывале ў в. Малое Стахава лагер падарожнікаў наведалі епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін і сакратар епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Андрэй Капульцэвіч. У нефармальнай абстаноўцы яны пагутарылі з моладдзю, закрануўшы шматлікія важныя для праваслаўных вернікаў пытанні.

У апошні дзень мерапрыемства, які прыйшоўся на нядзелю, іерэй Ігар Васько здзейсніў чын абедніцы. Пасля агульнай малітвы і снедання, рабяты зноў спусціліся на ваду, каб завяршыць сваё падарожжа. На фінішы моладзь віталі стаяўшыя на беразе людзі. Мінулі кіламетры шляху, вандроўнікаў не адпускаюць лёгкая стомленасць і невымоўныя адчуванні.

Удзельнікі злёту-сплаву праваслаўнай моладзі выказваюць глыбокую падзяку епіскапу Барысаўскаму і Мар'інагорскаму Веніяміну, сакратару Барысаўскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэю Андрэю Капульцэвічу, кіраўніку моладзевага аддзела Барысаўскай епархіі протадыякану Сергію Кярко і ўсім, хто паспрыяў правядзенню сплаву-злёту.

Барысаўская епархія / Church.by