Навігатар: /

Адбыўся візіт Патрыяршага Экзарха ў горад Рэчыцу

23 верасня 2017
23 сентября в городе Речице Гомельской области прошли торжества по случаю празднования 145-летия со дня освящения собора в честь Успения Пресвятой Богородицы. Божественную литургию в Свято-Успенском соборе города Речицы возглавил митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, в сослужении епископа Гомельского и Жлобинского Стефана.

top.jpg

23 верасня 2017 года, у суботу сядміцы 16-й пасля Пяцідзесятніцы, суботу перад Уздзвижаннем, пасвята Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, у горадзе Рэчыцы Гомельскай вобласці прайшлі ўрачыстасці з нагоды святкавання 145-годдзя з дня асвячэння сабора ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы. Бажэственную літургію ў Свята-Успенскім саборы горада Рэчыцы ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана.

Перад богаслужэннем мітрапаліт Павел здзейсніў асвячэнне роспісаў-фрэсак сабора, якія былі завершаны к юбілейным урачыстасцям.

Архіпастырам саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); архімандрыт Амвросій (Шаўцоў), намеснік Гомельскага Мікольскага мужчынскага манастыра, старшыня Сінадальнай камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы; настаяцель сабора протаіерэй Алексій Пешка; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; клірыкі Гомельскай епархіі і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.

На богаслужэнні прысутнічалі: старшыня Рэчыцкага раённага выканаўчага камітэта Віталь Сямёнавіч Панчанка; намеснік старшыні Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Баляслаў Казіміравіч Пірштук і іншыя афіцыйныя асобы мясцовых органаў улады.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор Свята-Успенскага сабора горада Рэчыцы пад кіраваннем Сяргея Лосева.

Пропаведзь перад прычасцем прамовіў протаіерэй Аляксандр Лапушанскі, клірык Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора горада Гомеля.

Па заамвоннай малітве архіпастыры і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне свята.

Па заканчэнні богаслужэння з прывітальным словам да Патрыяршага Экзарха звярнуўся епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан. Уладыка сардэчна падзякаваў мітрапаліту Паўлу за наведванне Гомельскай епархіі і богаслужэнне ў дзень 145-годдзя з дня першага асвячэння Свята-Успенскага сабора горада Рэчыцы.

Патрыяршы Экзарх падзякаваў епіскапу Сцяфану за словы прывітання, павіншаваў духавенства і набожных міран са святам і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.

Мітрапаліт Павел павіншаваў з 85-годдзем з дня нараджэння найстарэйшага клірыка Гомельскай епархіі протаіерэя Сцяфана Гладышчука і паднёс яму святую прасфору, абраз Спасіцеля і букет кветак, з пажаданнем здароўя, моцы духу на «многая і благая лета».

Зважаючы на 145-годдзе з дня асвячэння Свята-Успенскага сабора горада Рэчыцы мітрапаліт Павел ўзнагародзіў настаяцеля Свята-Успенскага сабора протаіерэя Аляксія Пешку медалём Беларускай Праваслаўнай Царквы свяціцеля Кірыла Тураўскага, а клірыкаў сабора — граматамі Патрыяршага Экзарха.

Уладыка Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў вернікам архіпастырскае благаславенне.

Па завяршэнні ўрачыстага богаслужэння мітрапаліт Павел і епіскап Сцяфан, здзейснілі закладку граматы і каменя ў падмурак будучага храма ў гонар свяціцеля Лукі, архіепіскапа Крымскага, на тэрыторыі Рэчыцкай раённай бальніцы.

Пасля гэтага архіпастыры і ганаровыя госці наведалі фотавыставу, прысвечаную 145-годдзю з дня першага асвячэння Свята-Успенскага сабора, на якой былі прадстаўлены архіўныя фатаграфіі і адлюстраваны моманты яго аднаўлення. Затым мітрапаліт Павел наведаў «Музей нафты», дзе пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей.

Завяршыўся візіт Высокапраасвяшчэннейшага Паўла, мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, наведваннем капліцы ў гонар прападобнай Еўфрасінні Полацкай, дзе архіпастыры, духавенства і ганаровыя госці ўсклалі кветкі да падножжа яе манумента.

Church.by