Адбыўся візіт Патрыяршага Экзарха ў Мінскую духоўную семінарыю
10 верасня 2020 10 сентября митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси, посетил Минскую духовную семинарию и встретился с администрацией учебного заведения.10 верасня 2020 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў Мінскую духоўную семінарыю і сустрэўся з адміністрацыяй навучальнай установы.
Падчас сустрэчы з Прадстаяцелем Беларускай Праваслаўнай Царквы выконваючы абавязкі рэктара Мінскай духоўнай семінарыі дацэнт Аляксандр Слесараў распавёў аб планах па арганізацыі адукацыйнай, выхаваўчай і навуковай дзейнасці на 2020/2021 навучальны год.
У прыватнасці разглядаліся пытанні абнаўлення і ўдасканалення вучэбна-метадычнай дакументацыі, арганізацыі курсаў павышэння кваліфікацыі для выкладчыкаў семінарыі, пашырэння мультымедыйнага забеспячэння аўдыторных заняткаў, стварэння электроннай бібліятэкі падручнікаў і вучэбна-метадычных матэрыялаў. Асобная ўвага была звернута на неабходнасць далейшага ўдасканалення адукацыйнага працэсу на завочным аддзяленні і выпрацоўкі мадэлі ўключэння ў гэты працэс элементаў дыстанцыйнага навучання. Разглядаліся прапановы адносна абнаўлення падыходаў да арганізацыі практык.
Далей Аляксандр Валер'евіч паведаміў мітрапаліту Веніяміну аб дзейнасці па працягу ўдасканалення арганізацыі выхаваўчай работы і адзначыў важнасць рэалізацыі новых прынцыпаў працы курсавых настаўнікаў.
У кантэксце размовы аб далейшых кірунках развіцця навуковай дзейнасці прагучала інфармацыя аб прыняцці Вучоным саветам семінарыі рашэнняў адносна штогадовага правядзення ўнутры ВНУ канферэнцыі і стварэнні навуковага часопіса «Працы Мінскай духоўнай семінарыі».
Пры азнаямленні з рознымі аспектамі дзейнасці духоўнай навучальнай установы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі акцэнтаваў увагу кіраўніцтва семінарыі на важнасці стварэння спрыяльных умоў для духоўнага росту будучых праваслаўных святароў і багасловаў. Адной з найважнейшых задач у гэтым кірунку названа садзейнічанне фарміраванню ў студэнтаў поўнага глыбокай пашаны стаўлення да асабістай малітвы і грамадскіх богаслужэнняў.
Напрыканцы сустрэчы мітрапаліт Веніямін пажадаў кіраўніцтву і выкладчыкам Мінскай духоўнай семінарыі поспехаў у рэалізацыі намечаных планаў і падаў архіпастырскае благаславенне.