Навігатар: /

Свяцейшы Патрыярх Кірыл наведаў крыпту Усіхсвяцкага храма-помніка ў Мінску і ўзначаліў цырымонію гашэння маркі, выпушчанай з нагоды асвячэння храма

15 кастрычніка 2018
14 октября, после Божественной литургии в новоосвященном храме-памятнике в честь Всех святых в Минске, Святейший Патриарх Московский и всея Руси Кирилл в сопровождении митрополита Минского и Заславского Павла посетил крипту храма.

116-DSC09096-2.jpg

14 кастрычніка 2018 года, пасля Бажэственнай літургіі ў новаасвячаным храме-помніку ў гонар Усіх святых у Мінску, Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл у суправаджэнні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла наведаў крыпту храма.

У будынку храма-помніка аб'яднаны храмавая прастора і мемарыяльная — крыпта, прысвечаная ўшанаванню памяці загінуўшых воінаў і ахвяр войнаў. У крыпце знаходзіцца нязгасная лампада. Вакол лампады размешчаны 508 оніксавых ніш, у якіх захоўваюцца пасудзіны, якія запаўняюцца зямлёй з месцаў гібелі воінаў. 67 ніш ужо запоўненыя.

Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл асвяціў 68-ю капсулу з зямлёй з месцаў бітваў Першай сусветнай вайны і спачыну салдат рускай арміі ў Расіі, Польшчы, Украіне, Літве, Латвіі, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, Італіі, Францыі.

Пасля асвячэння капсула была змешчана ў оніксавую нішу.

У цырымоніі закладкі капсулы з зямлёй з месцаў пахавання воінаў Першай сусветнай вайны прынялі ўдзел прадстаўнікі розных краін, у прыватнасці: Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь М. У. Мясніковіч; міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь К. К. Шульган; упаўнаважаны па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Л. П. Гуляка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Федэратыўнай Рэспублікі Германіі ў Рэспубліцы Беларусь Петэр Дэтмар; Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артур Міхальскі; Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Аўстрыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Баерль; Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Малдова ў Рэспубліцы Беларусь В. В. Сарачан; дапаможны біскуп архідыяцэзіі Мінска-Магілёва біскуп Юрый Касабуцкі; муфтый Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Рэспубліцы Беларусь Абу-Бекір Шабановіч; галоўны рабін Рэлігійнага аб'яднання суполак прагрэсіўнага іудаізму ў Рэспубліцы Беларусь Р. С. Абрамовіч.

Затым Свяцейшы Патрыярх Кірыл і старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь М. У. Мясніковіч здзейснілі гашэнне маркі спецыяльнага паштовага праекта, падрыхтаванага з нагоды адкрыцця храма - помніка ў гонар Усіх святых.

У цырымоніі гашэння маркі таксама ўдзельнічалі: Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь К. К. Шульган, госці ўрачыстасцяў з нагоды асвячэння храма.

К. К. Шульган паднёс Яго Свяцейшасці альбом з маркамі Рэспублікі Беларусь.

***

Да 1030-годдзя Хрышчэння Русі і адкрыцця храма-помніка ў гонар Усіх святых Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта» падрыхтавалі паштовы праект «Крыпта храма-помніка ў гонар Усіх святых», які складаецца з паштовай маркі, канверта «Першы дзень» і спецыяльнага штэмпеля. Марка надрукавана ў марачных лістах з фігурнай высечкай. У лісце 5 марак і адзін купон, а таксама мастацка аформленыя палі. Памер маркі 29,6х52 мм, Памер марачнага ліста 134х18,5 мм. наклад маркі - 60 тысяч. На марцы змешчаны малюнак нязгаснай лампады крыпты храма-помніка. На канверце «Першы дзень» на першым плане намаляваны ўваход у крыпту - дзверы «Слёзы Беларусі», на другім плане - храм-помнік у гонар Усіх святых. На спецштэмпелі змешчана выява голуба з пальмавай галінкай у дзюбе.

***

Прастора крыпты храма-помніка ў гонар Усіх святых не мае царкоўнага прызначэння. Яна адкрыта для ўсіх грамадзян Рэспублікі Беларусь — прадстаўнікоў 142 нацыянальнасцяў і ўсіх традыцыйных рэлігій. Па задуме стваральнікаў крыпты, кожны памерлы за Бацькаўшчыну, незалежна ад таго, якую веру ён вызнаваў, выканаў запаведзь Хрыста пра любоў да бліжняга і варты адмысловага шанавання.

Вакол нязгаснай лампады размешчана 508 оніксавых ніш, у якіх захоўваюцца пасудзіны з зямлёй, з іх да кастрычніка 2018 года 67 ужо былі запоўнены зямлёй з месцаў гібелі воінаў. Зямля ўзята з брацкіх магіл, канцлагераў і пахаванняў савецкіх салдат у сямі краінах Еўропы: Польшчы, Германіі, Чэхіі, Славакіі, Аўстрыі, Італіі і Венгрыі. Капсулы з зямлёй з Расіі прывезены з месцаў Курскай бітвы, танкавай бітвы пад Гатчынай, з Санкт-Пецярбурга — у памяць аб гераічным подзвігу блакаднага Ленінграда. У памяць аб воінах, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку, у сасудах захоўваецца зямля з пяці правінцый Афганістана, з месцаў гібелі інспектараў ДАІ, ашалёўка атамнай лодкі «Курск». Тут таксама змешчана ў капсулах зямля з розных месцаў шматпакутнай Беларусі — з лагераў смерці «Азарычы», «Чырвоны Бераг», «Трасцянец», спаленых вёсак Хатынь і Ала.

Галоўнае сакральнае месца крыпты — пахавальня, у якой спачываюць астанкі воінаў Першай і Другой Сусветных войнаў і вайны 1812 года. У 2016 годзе з Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў крыпту быў перададзены попел з абпаленымі косткамі вязняў лагера смерці «Трасцянец».

Прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі / Сhurch.by