Навігатар: /

Свяцейшы Патрыярх Кірыл узначаліў хіратонію архімандрыта Ігнація (Луковіча) у епіскапа Бараўлянскага

28 кастрычніка 2018
28 октября, в Неделю 22-ю по Пятидесятнице, Святейший Патриарх Московский и всея Руси Кирилл в московском храме в честь иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость» (Преображения Господня) на Большой Ордынке возглавил служение Божественной литургии, за которой была совершена хиротония архимандрита Игнатия (Луковича) во епископа Боровлянского, викария Минской епархии.

top.jpg

28 кастрычніка 2018 года, у Нядзелю 22-ю пасля Пяцідзесятніцы, Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл у маскоўскім храме ў гонар іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» (Праабражэння Гасподняга) на Вялікай Ардынцы ўзначаліў служэнне Бажэственнай літургіі, за якой была здзейснена хіратонія архімандрыта Ігнація (Луковіча) у епіскапа Бараўлянскага, вікарыя Мінскай епархіі.

Яго Свяцейшасці саслужылі: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў, настаяцель храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць« на Вялікай Ардынцы; архіепіскап Сонечнагорскі Сергій, кіраўнік адміністрацыйнага Сакратарыята Маскоўскай Патрыярхіі; епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній; протапрасвітар Уладзімір Дзівакоў, сакратар Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі па горадзе Маскве; протаіерэй Мікалай Крэчатаў, благачынны Маскварэцкага благачыння горада Масквы, настаяцель храма Спаса Праабражэння на Балванаўцы; протаіерэй Мікалай Лабынько, сакратар Слуцкага епархіяльнага ўпраўлення, настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы вёскі Чыжэвічы Салігорскага раёна; протаіерэй Андрэй Марушчак, клірык кафедральнага саборнага Храма Хрыста Збавіцеля горада Масквы; іераманах Місаіл (Сарафанаў), памочнік кіраўніка спраў Маскоўскай Патрыярхіі; іераманах Мікалай (Она), клірык падвор'я Рускай Праваслаўнай Царквы ў горадзе Токіё, выпускнік Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры імя святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія; духавенства Маскоўскай епархіі.

Багаслужэнне наведалі намеснік старшыні савета дырэктараў ПАО «ФосАгро» А. Г. Гур'еў, генеральны дырэктар ПАО «ФосАгро» А. А. Гур'еў, старшыня савета дырэктараў ААТ «Пратэк» В. С. Якунін, генеральны дырэктар АТ «Трэст Коксохиммонтаж» С. В. Фуфаеў.

Спевы Літургіі выканаў Маскоўскі Сінадальны хор пад кіраваннем заслужанага артыста Расіі А. А. Пузакова і хор дзіцячага аддзялення Маскоўскага Сінадальнага хору (рэгент Н. С. Асмус).

На тэлеканале «Саюз» ішла прамая трансляцыя Патрыяршага богаслужэння.

На патроенай екценні былі ўзнесены прашэнні аб адзінстве Праваслаўнай Царквы і захаванні Царквы ад падзелаў і расколаў.

Пасля патроенай екценні Свяцейшы Патрыярх Кірыл здзейсніў малітву аб міры ў Украіне.

Пропаведзь перад прычасцем прамовіў протаіерэй Аляксандр Пракапчук, клірык маскоўскага храма Трох Свяціцеляў на Кулішках.

Па заканчэнні літургіі Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы даў наказ епіскапу Бараўлянскаму Ігнацію на служэнне і ўручыў яму архіерэйскае жазло. Па традыцыі новарукапаложаны епіскап падаў вернікам вернікам першае архіпастырскае благаславенне.

Затым Свяцейшага Патрыярха Кірыла павітаў мітрапаліт Валакаламскі Іларыён.

Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы звярнуўся да ўдзельнікаў богаслужэння з Першасвяціцельскім словам і выказаў удзячнасць мітрапаліту Валакаламскаму Іларыёну за апеку над належным ўладкаваннем парафіяльнага жыцця ў храме іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» на Вялікай Ардынцы. На памяць аб здзейсненым набажэнстве Свяцейшы Уладыка перадаў у дар храму ікону Божай Маці «Сямістрэльная».

Прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі / Church.by