Кіраўнік Слуцкай епархіі мітрапаліт Веніямін афіцыйна прыняў справы ў епіскапа Антонія
25 чэрвеня 2021 24 июня 2021 года Патриарший Экзарх всея Беларуси митрополит Минский и Заславский Вениамин, управляющий Слуцкой епархией, прибыл в Слуцк, где официально принял дела у епископа Гродненского и Волковысского Антония, управлявшего Слуцкой епархией до 9 июня.24 чэрвеня 2021 года Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, кіраўнік Слуцкай епархіі, прыбыў у Слуцк, дзе афіцыйна прыняў справы ў епіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Антонія, які кіраваў Слуцкай епархіяй да 9 чэрвеня.
Епіскап Антоній прадставіў мітрапаліту Веніяміну супрацоўнікаў Слуцкага епархіяльнага ўпраўлення і распавёў пра спецыфіку працы ў рэгіёне.
Кіраўнікі падраздзяленняў епархіі зрабілі даклады аб сферах сваёй адказнасці.
Агульным рашэннем была заснавана камісія па прыёме і перадачы спраў, якая складаецца з супрацоўнікаў Слуцкага і Барысаўскага епархіяльных упраўленняў.
Уладыка Антоній правёў для Патрыяршага Экзарха экскурсію па епархіяльным упрашленні, пасля чаго архіпастыры наведалі храм іконы Божай Маці «Ацаляльніца», храмы дабравернага князя Аляксандра Неўскага і прападобнага Паісія Святагорца.
На тэрыторыі храма прападобнага Паісія епіскап Антоній распавёў мітрапаліту Веньяміну аб ходзе будаўніцтва мемарыяльнага епархіяльнага дома імя першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта, дзе размесцяцца рабочыя кабінеты, гасцінны і парафіяльны дом. Таксама Яго Праасвяшчэнства азнаёміў Прадстаяцеля Беларускай Праваслаўнай Царквы з планамі мерапрыемстваў да першай гадавіны смерці мітрапаліта Філарэта — 12 студзеня 2022 года.
Далей архіерэі наведалі кафедральны сабор Архангела Міхаіла, дзе ўладыка Веніямін азнаёміўся з працэсам капітальнай рэканструкцыі прыходскай тэрыторыі.
У Слуцкім епархіяльным упраўленні па выніках працы сумеснай камісіі мітрапаліт Веніямін і епікап Антоній падпісалі акт прыёму і перадачы спраў.
Уладыка Антоній падзякаваў усім працаўнікам — святарам і міранам, якія стаялі ля вытокаў Слуцкай епархіі, выказаў ім удзячнасць за адданае служэнне Царкве Хрыстовай і ўручыў царкоўныя ўзнагароды.
Галоўны бухгалтар епархіі Таццяна Башура і рызнічны архіерэйскай рызніцы протадыякан Ігар Мартыс былі ўдастоены епархіяльнага медаля праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай, II ступені. Рэферэнту-перакладчыку Радзе Спота, эканому Андрэю Папову і экспедытару Паўлу Лабынько былі ўручаны архіерэйскія граматы.
Мітрапаліт Веніямін заклікаў усіх да далейшай стваральнай працы і падаў благаславенне.