Навігатар: /

У Беларускай Праваслаўнай Царкве абмяркоўваюць дакумент «Асновы прыходскай асветы»

13 сакавіка 2020
13 марта по благословению митрополита Минского и Заславского Павла, Патриаршего Экзарха всея Беларуси, в Доме паломника Елисаветинского женского монастыря в городе Минске состоялось рабочее совещание по обсуждению документа «Основы приходского просвещения», представленного на заседании Высшего Церковного Совета Русской Православной Церкви 28 февраля.

top.jpg

13 сакавіка 2020 года па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Доме паломніка Лізавецінскага жаночага манастыра ў горадзе Мінску адбылася рабочая нарада па абмеркаванню дакумента «Асновы прыходскай асветы», прадстаўленага на пасяджэнні Вышэйшага Царкоўнага Савета Рускай Праваслаўнай Царквы 28 лютага 2020 года. Дакумент змяшчае канцэптуальныя асновы і практычныя рэкамендацыі для пабудовы на прыходзе цэласнай сістэмы асветы дзяцей і дарослых, развіваючы, дапаўняючы і ўдакладняючы палажэнні дакументаў «Дарожная карта першачарговых мер (комплексных прапаноў) па фарміраванню і развіццю спрыяльных умоў для духоўнай асветы дзяцей у прыходскіх абшчынах Рускай Праваслаўнай Царквы» і «Аб рэлігійна-адукацыйным і катэхізічным служэнні ў Рускай Праваслаўнай Царкве».

Нараду ўзначаліў епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, старшыня Сінадальнага аддзела па рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Ганаровым госцем і галоўным спікерам нарады стаў іераманах Генадзь (Вайцішка), кіраўнік сектара парафіяльнай асветы Сінадальнага аддзела па рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Рускай Праваслаўнай Царквы. Удзел у сустрэчы прынялі кіраўнікі епархіяльных аддзелаў рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі, а таксама педагогі-практыкі, якія выкладаюць у прыходскіх школах розных епархій Беларускага Экзархату.

Іераманах Генадзь (Вайцішка) азнаёміў прысутных з шырокай аналітычнай працай, па выніках якой быў створаны дакумент «Асновы прыходскай асветы», і пазначыў кола праблем, вырашэнню якіх заклікана служыць прыняцце дакумента. Асаблівая ўвага была нададзена праблематыцы падлеткавага расцаркаўлення. Айцец Генадзь падкрэсліў, што задача прыходскага катэхізатара — не толькі даць настаўляемым нейкую схаластычную суму ведаў аб веравучэнні, але, перш за ўсё, раскрыць сэнс жыцця з Хрыстом.

Пасля асноўнага даклада і брацкай трапезы сустрэча працягнулася ў дыялогавым фармаце — кожны змог выказацца па тэме прыходскай асветы дзяцей і дарослых, зыходзячы з асабістага досведу.

Church.by