Навігатар: /

У чацвер Светлай сядміцы мітрапаліт Павел здзейсніў Пасхальную вячэрню і утраню ў Петрапаўлаўскім саборы горада Мінска

12 красавіка 2018
12 апреля, в четверг Светлой седмицы, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Пасхальную вечерню и утреню в Петро-Павловском соборе города Минска.

top.jpg

12 красавіка 2018 года, у чацвер Светлай сядміцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, адслужыў Пасхалюную вячэрню і утраню ў Петра-Паўлаўскім саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель храма роўнаапостальнай Марыі Магдаліны горада Мінска протаіерэй Іаан Харашэвіч; благачынны 1-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель Петра-Паўлаўскага сабора протаіерэй Георгій Латушка; протаіерэй Сергій Кузьмянкоў, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянню з Узброенымі Сіламі і іншымі воінскімі фарміраваннямі Рэспублікі Беларусь; настаяцель прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы протаіерэй Віктар Белякоў; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Далгаполаў і клірыкі Петра-Паўлаўскага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў мужчынскі хор храма пад кіраўніцтвам Наталлі Логвінавай.

Падчас ўваходу на вячэрні, зважаючы на руплівую працу ў славу Святой Царквы Хрыстовай і да дня Святой Пасхі, мітрапаліт Павел уганараваў клірыкаў Петра-Паўлаўскага храма — іерэяў Генадзя Буцько і Вадзіма Шпакава — права нашэння набедраніка.

Па заканчэнні богаслужэння з прывітальным словам да мітрапаліта Паўла звярнуўся настаяцель сабора протаіерэй Георгій Латушка.

Уладыка Павел падзякаваў айцу Георгію за цёплыя словы, павіншаваў духавенства і прыхаджан храма са святам і звярнуўся да багамольцаў са словам навучання.

Патрыяршы Экзарх абвясціў указ Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і ў азнаменаванне 100-годдзя аднаўлення Патрыяршаства ў Рускай Праваслаўнай Царкве ўручыў протаіерэю Георгію Латушку Юбілейны медаль Рускай Праваслаўнай Царквы «У памяць 100-годдзя аднаўлення Патрыяршаства ў Рускай Праваслаўнай Царкве».

Патрыяршы Экзарх павіншаваў духавенства і прыхаджан храма са светлым святам Уваскрасення Хрыстовага і падаў архіпастырскае благаславенне. Усім прысутным мітрапаліт Павел уручыў велікодныя яйкі.

Church.by