Навігатар: /

У дзень 100-годдзя інтранізацыі свяціцеля Ціхана Маскоўскага мітрапаліт Павел прыняў удзел ва ўрачыстым богаслужэнні ў Храме Хрыста Спасіцеля ў Маскве

05 снежня 2017
Богослужение возглавил Блаженнейший Папа и Патриарх Александрийский и всей Африки Феодор II. Божественную литургию совершили Предстоятели и главы делегаций Поместных Православных Церквей, участвующие в торжествах по случаю 100-летия восстановления Патриаршества в Русской Православной Церкви.

top.jpg

4 снежня 2017 года, у свята Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы, дзень 100-годдзя інтранізацыі свяціцеля Ціхана, Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі, у кафедральным саборным Храме Хрыста Спасіцеля ў горадзе Маскве адбылося ўрачыстае богаслужэнне.

У цэнтры Храма Хрыста Спасіцеля была ўсталявана рака з пачэснымі мошчамі свяціцеля Ціхана, Патрыярха Маскоўскага, якія 29 лістапада гэтага года, да пачатку Архіерэйскага Сабора Рускай Праваслаўнай Царквы, былі прынесены ў кафедральны сабор з Данскога стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра.

Богаслужэнне ўзначаліў Блажэннейшы Папа і Патрыярх Александрыйскі і ўсёй Афрыкі Фёдар II.

Бажэственную літургію здзейснілі Кіраўнікі Памесных Праваслаўных Цэркваў і дэлегацый, якія ўдзельнічаюць ва ўрачыстасцях з нагоды 100-годдзя аднаўлення Патрыяршаства ў Рускай Праваслаўнай Царкве: Блажэннейшы Патрыярх Іерусалімскі Феофіл III; Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл; Свяцейшы Патрыярх Сербскі Ірыней; Блажэннейшы Патрыярх Румынскі Данііл; Блажэннейшы Архіепіскап Кіпрскі Хрызастом II; Блажэннейшы Архіепіскап Тыранскі і ўсёй Албаніі Анастасій; Блажэннейшы Мітрапаліт Варшаўскі і ўсёй Польшчы Сава; Блажэннейшы Мітрапаліт Чэшскіх зямель і Славакіі Расціслаў; Блажэннейшы Мітрапаліт усёй Амерыкі і Канады Ціхан; мітрапаліт Ахалцыхскі і Тао-Кларжэцкі Фёдар, кіраўнік дэлегацыі Грузінскай Праваслаўнай Царквы; мітрапаліт Ловецкі Гаўрыіл, кіраўнік дэлегацыі Балгарскай Праваслаўнай Царквы.

У богаслужэнні ўдзельнічалі пастаянныя члены Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы і Прадстаяцелі аўтаномных і самакіравальных частак Маскоўскага Патрыярхату: мітрапаліт Такійскі і ўсяе Японіі Данііл; мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій, Патрыяршы намеснік Маскоўскай епархіі; мітрапаліт Кішынёўскі і ўсяе Малдовы Уладзімір; мітрапаліт Астанайскі і Казахстанскі Аляксандр, кіраўнік Мітрапалічай акругі ў Рэспубліцы Казахстан; мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій, кіраўнік Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі; мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату; удзельнікі Архіерэйскага Сабора Рускай Праваслаўнай Царквы; члены дэлегацый Памесных Праваслаўных Цэркваў; маскоўскае духавенства.

У храме маліліся шматлікія святары, манаскія асобы і міране.

Богаслужэбныя спевы прагучалі ў выкананні зводнага хору пеўчых Маскоўскай гарадской епархіі пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Расіі А. А. Пузакова. Зводны хор утвораны з лепшых пеўчых благачынняў Першапрастольнага горада.

На тэлеканалах «Саюз» і «Спас» ішла прамая трансляцыя богаслужэння.

На малым уваходзе, у адпаведнасці з пунктам 2.2.4 Палажэння аб узнагародах Рускай Праваслаўнай Царквы, якое было прынята на праведзеным Архіерэйскім Саборы, які гаворыць: «Права нашэння другой панагіі належыць у межах іх кананічных межаў кіраўнікам Японскай Аўтаномнай Царквы, Самакіравальнай Праваслаўнай Царквы ў Малдове, Латвійскай Праваслаўнай Царквы, Эстонскай Праваслаўнай Царквы, Беларускага Экзархату, Мітрапалічай акругі ў Рэспубліцы Казахстан, Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі, а таксама старшыні Архіерэйскага Сінода Рускай Зарубежнай Царквы», права нашэння другой панагіі былі ўдастоены: мітрапаліт Такійскі і ўсяе Японіі Данііл; мітрапаліт Кішынёўскі і ўсяе Малдовы Уладзімір; мітрапаліт Рыжскі і ўсяе Латвіі Аляксандр; мітрапаліт Талінскі і ўсяе Эстоніі Карнілій; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Астанайскі і Казахстанскі Аляксандр, кіраўнік Мітрапалічай акругі ў Рэспубліцы Казахстан; мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій, кіраўнік Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі. Мітрапаліт Усходне-Амерыканскі і Нью-Ёркскі Іларыён, старшыня Архіерэйскага Сінода Рускай Зарубежнай Царквы, быў удастоены Свяцейшым Патрыярхам Кірылам права нашэння другой панагіі ў чэрвені гэтага года ў дні правядзення Архіерэйскага Сабора Рускай Праваслаўнай Царквы за Мяжой «у азнаменаванне 10-годдзя падпісання Акта аб кананічных зносінах і зважаючы на рупливую працу па ўмацаванню здабытага духоўнага адзінства».

У адпаведнасці з новым Палажэннем аб узнагародах, згодна з пунктам 2.2.1 («Узвядзенне ў сан архіепіскапа і ўзвядзенне ў сан мітрапаліта вызначаюцца месцам служэння. Мітрапаліт — гэта архіепіскап галоўнага горада мітраполіі і мітрапаліт вобласці. Архіепіскап — епархіяльны архіерэй горада і вобласці, якія не ўваходзяць у мітраполію»), Свяцейшы Патрыярх Кірыл узвёў у сан архіепіскапа: епіскапа Благавешчанскага і Тындзінскага Лукіяна; епіскапа Кызыльскага і Тывінскага Феафана; епіскапа Бірабіджанскага і Кульдурскага Яфрэма; епіскапа Махачкалінскага і Грозненскага Варлаама; епіскапа Уладзікаўказскага і Аланскага Леаніда; епіскапа Горнаалтайскага і Чэмальскага Калістрата; епіскапа Чукоцкага і Анадырскага Матфея.

На сугубай екценні былі ўзнесены прашэнні:

«Яшчэ молімся Табе, Богу, Спасіцелю нашаму, каб міласцівым вокам паглядзець на нас, што здзяйсняюць памяць стогадовай гадавіны Свяшчэннага Сабора Царквы нашай, якім свяціцель Ціхан Першасвяціцелем Царквы Рускай пастаўлены, каб у адзінае яе сабраці і ад згубных раздзяленняў і бязляддзя збавіць, Царкву ж праваслаўную непашкоджанаю і непараможанаю захаваць ад нявер'я, ерасяў і расколаў, верных дзяцей яе ў аднадумстве ўмацаваць і мірам агарнуць, скажам усе, Міласэрны Госпадзі, пачуй і памілуй;

Яшчэ молімся Госпаду Спасіцелю нашаму, прыняць вызнанне і падзяку ад нас, недастойных рабоў Сваіх, за Твае дабрадзействы, што падаў Царкве Рускай, пачынаючы ад гадоў старажытных, найперш у мінулым стагоддзі, ратуючы яе ад бед і смутку і ад раздзяленняў падымаючы, і ўкленчыўшы, славаслоўе Табе, як Богу прыносім і з замілаваннем усклікваем: як Міласцівы, выканай на дабро прашэнні нашы, старанна молімся Табе, Усемагутны Творца, пачуй і памілуй;

Яшчэ молімся Госпаду Спасіцелю нашаму, каб былі прынятыя, як кадзіла духмянае, малітвы сабору мучанікаў і вызнаўцаў, што за веру і праўду страшэнныя пакуты і мучаніцкі скон зазналі і дзеля Хрыста падвізаліся, няхай Царкву Рускую ўмацуе, нас жа ўсіх у аднадумстве захавае, скажам усе Госпадзі, Спасіцелю наш, пачуй і літасціва памілуй;

Яшчэ молімся Табе, Госпаду Богу нашаму, са спагадай і міласцю паглядзець на вінаград гэты, які пасадзіла і захавала ад усіх падкопаў варожых Правіца Твая, і ў наступныя гады  дараваць Царкве Тваёй адзінства і ціхамірнасць, каб не зменшылася і не пахіснулася Русь святая, яле няхай славіцца ў ёй Трысвятое імя Тваё, скажам усе, Міласэрны Госпадзі, пачуй і літасціва памілуй».

Пасля сугубай екценні Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы ўзнёс малітву:

«Божа вялікі і неспасціжны, Ойча Беспачатны, Субеспачатны Сыне і Духу Сувечнаісны, Ты выратоўваеш тых, хто гіне, ажыватвараеш мёртвых і дзіўным Тваім промыслам кіруеш усім! Схілі вуха тваё з вышыні святой Тваёй, і прымі ад нас, змірэнных і недастойных рабоў Тваіх, якім Ты ў мінулае стагоддзе вялікае Тваё ад бед і канчатковай згубы выратаванне явіў, сэрцам і вуснамі ўзносімыя Табе падзячныя гэтыя маленні, праслаўленні і славаслоўі. Не паводле злачынстваў нашых стварыў нам, і не паводле грахоў нашых аддаў нам, але прыхільна паглядзеў на руплівую працу і шчырыя малітвы верных рабоў Тваіх членаў Свяшчэннага Сабора Царквы Рускай, архіпастыраў, пастыраў, манахаў і міран, якія клапаціліся аб добраўпарадкаванні Царквы нашай і свяціцеля Ціхана Першасвяціцелем Царквы Рускай абралі.

Дапамажы нам, Госпадзі, удзячную памяць аб гэтай слаўнай Тваёй міласэрнасці цвёрдай бесперастанна меці ў сабе, каб Табою умацоўваючыся і ахоўваючыся, заўсёды, як і сёння, апявалі і славасловілі Імя Тваё святое. Дай нам у веры, любві і яднанні знаходзіцца, згубныя раздзяленні і расколы пераадольваць, каб Дух Твой Добры спачыў на нас. Выправі жыццё наша грахоўнае, прасвятлі розум наш святлом вучэння Евангельскага, запалі сэрцы нашы агнём благадаці Тваёй і скіруй нас на здзяйсненне запаведзяў Тваіх, няхай праславіцца і ў нас, як у айцах Свяшчэннага Сабора Царквы нашай, якія ў гады ганенняў пакутавалі, усесвятое і слаўнае імя Тваё, Айца і Сына і Святога Духа, цяпер і заўсёды і на векі вякоў. Амінь».

Перад прычасцем архіепіскап Сонечнагорскі Сергій, кіраўнік Адміністрацыйнага сакратарыята Маскоўскай Патрыярхіі, агучыў Пасланне Асвячонага Архіерэйскага Сабора кліру, манахам і ўсім верным дзецям Рускай Праваслаўнай Царквы.

Па завяршэнні Бажэственнай літургіі Свяцейшы Патрыярх Кірыл апрануўся ў копію інтранізацыйнага кукаля Патрыярха Ціхана, падораны Яго Свяцейшасці Свяшчэнным Сінодам Рускай Праваслаўнай Царквы ў Храме Хрыста Спасіцеля 20 лістапада 2017 года.

Свяцейшы Патрыярх Кірыл звярнуўся да ўдзельнікаў богаслужэння са словам.

З прывітаннем ад імя прадстаўнікоў усіх Памесных Праваслаўных Цэркваў выступіў Блажэннейшы Папа і Патрыярх Александрыйскі і ўсяе Афрыкі Фёдар II.

Затым ў трапезных палатах Храма Хрыста Спасіцеля адбыўся ўрачысты прыём з нагоды 100-годдзя аднаўлення Патрыяршаства ў Рускай Царкве.

Прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі / Church.by