Навігатар: /

У дзень памяці мучанікаў немаўлят Віфлеемскіх Патрыяршы Экзарх узначаліў Літургію ў Полацкім Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры

11 студзеня 2019
11 января, в день памяти мучеников 14000 младенцев, от Ирода в Вифлееме избиенных, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, и архиепископ Полоцкий и Глубокский Феодосий совершили Божественную литургию в Крестовоздвиженском соборе Спасо-Евфросиниевского женского монастыря города Полоцка.

top.jpg

11 студзеня 2019 года, у дзень памяці мучанікаў 14000 немаўлят, Ірадам ў Віфлееме забітых, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій здзейснілі Бажэственную літургію ў Крыжаўздзвіжанскім саборы Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра горада Полацка.

Архіпастырам саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, клірыкі Полацкай епархіі і манастыра.

За богаслужэннем маліўся старшыня Полацкага раённага выканаўчага камітэта Мікалай Мікалаевіч Шаўчук.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор сясцёр абіцелі пад кіраваннем манахіні Фяўроніі (Бармічовай).

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў архімандрыт Нікадзім (Генералаў).

Пасля заамвоннай малітвы архіпастыры і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне Ражджаству Хрыстову.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прысутных са святам Ражджаства Хрыстовага і звярнуўся да духавенства і багамольцаў са словам павучання.

Патрыяршы Экзарх асабліва адзначыў шматгадовае служэнне архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія і, зважаючы на руплівую працу ў славу Святой Царквы Хрыстовай і ў сувязі з 75-годдзем з дня нараджэння, уручыў яму ордэн святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай.

Па заканчэнні святочнай трапезы ўладыка Павел у суправаджэнні ігуменні Еўдакіі накіраваўся ў сястрынскі корпус-лазарэт, каб павіншаваць са святам Ражджаства Хрыстовага насельніц абіцелі, якія ў сувязі з старэчым узростам і хваробай ужо не могуць наведваць богаслужэнні.

Church.by