Навігатар: /

У дзень памяці прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Афанасьеўскім храме горада Мінска

02 жніўня 2017
2 августа, в день памяти пророка Илии и празднования обретения мощей преподобномученика Афанасия Брестского, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Божественную литургию в храме преподобномученика Афанасия Брестского города Минска.

top.jpg

2 жніўня 2017 года, у дзень памяці прарока Ільі і святкавання аднойдзення мошчаў прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 4-ай Мінскай гарадской царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма Усіх Святых горада Мінска протаіерэй Фёдар Поўны; настаяцель храма протаіерэй Аляксандр Будзько; настаяцель прыхода ў гонар Ціхвінскай іконы Божай Маці горада Брэста, ігумен Ігнацій (Луковіч); сакратар Мінскай епархіі, протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі прыхода.

Богаслужэбныя спевы выканаў парафіяльны хор пад кіраўніцтвам Наталлі Гірш.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Дзімітрый Шылёнак.

Па адпусьце Літургіі з прывітальным словам да Патрыяршага Экзарха звярнуўся настаяцель прыхода протаіерэй Аляксандр Будзько.

Патрыяршы Экзарх падзякаваў айцу Аляксандру за словы прывітання, павіншаваў духавенства і прыхаджан з прастольным святам прыхода і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.

Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, падаў усім архіпастырскае благаславенне і на малітоўную памяць раздаў вернікам абразкі прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага. Імяніннікам было абвешчана мнагалецце, а таксама былі ўручаны кветкі і прасфоры.

Church.by