У дзень памяці прарока Іліі мітрапаліт Веніямін здзейсніў чын на заснаванне аднайменнага стараверскага храма ў горадзе Мінску
02 жніўня 2021 2 августа 2021 года, в день памяти пророка Илии и празднования обретения мощей преподобномученика Афанасия Брестского, митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил чин на основание старообрядческого храма в честь пророка Божия Илии города Минска.2 жніўня 2021 года, у дзень памяці прарока Іліі і святкавання знойдзення мошчаў прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын на заснаванне стараверскага храма абшчыны ў гонар прарока Божага Іліі горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 2-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Мінска, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянні з казацтвам, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па царкоўным мастацтве, архітэктуры і рэстаўрацыі протаіерэй Ігар Карасцялёў; настаяцель адзінаверчага храма свяціцеля Ніколы ў Студзянцах горада Масквы ігумен Пётр (Васільеў); клірык Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска іерэй Дыянісій Кавалёў.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам рэгента хору храма свяціцеля Ніколы ў Студзянцах горада Масквы Васіль Сарокін.
Па заканчэнні чыну асвячэння ўладыка Веніямін звярнуўся да прысутных са словам навучання. Затым Патрыяршы Экзарх азнаёміўся з планам будаўніцтва храма і пагутарыў з прыхаджанамі.
* * *
З 1998 года абшчына ў гонар святога прарока Іліі ў горадзе Мінску ўваходзіла ў склад Старажытнаправаслаўнай Паморскай царквы, у 2005 годзе сход абшчыны прыняў рашэнне аб аднаўленні святарства і ўваходжанні ў Беларускую Праваслаўную Царкву Маскоўскага Патрыярхату. У 2006 годзе пастановай Сінода БПЦ абшчына была прынята ў юрысдыкцыю Беларускай Праваслаўнай Царквы як «Стараверскі прыход у гонар святога прарока Іліі ў горадзе Мінску Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату)».