Навігатар: /

У дзень памяці свяціцеля Макарыя Маскоўскага мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Лізавецінскім манастыры горада Мінска

12 студзеня 2019
12 января, в день памяти святителя Макария, митрополита Московского, попразднство Рождества Христова, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Божественную литургию в храме в честь Державной иконы Божией Матери Елисаветинского женского монастыря города Минска.

top.jpg

12 студзеня 2019 года, у дзень памяці свяціцеля Макарыя, мітрапаліта Маскоўскага, пасвята Ражджаства Хрыстовага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар Дзяржаўнай іконы Божай Маці Лізавецінскага жаночага манастыра горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), настаяцель храма, духаўнік манастыра протаіерэй Андрэй Лемяшонак, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі манастыра.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам манахіні Марфы (Гуськовай).

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Яўген Павяльчук.

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне Ражджаству Хрыстоваму.

Па заканчэнні богаслужэння духаўнік манастыра протаіерэй Андрэй Лемяшонак звярнуўся да мітрапаліта Паўла, падзякаваў за здзяйсненне Бажэственнай літургіі і павіншаваў з пяцігоддзем служэння на Беларускай зямлі.

Патрыяршы Экзарх падзякаваў протаіерэю Андрэю за цёплыя словы, а затым павіншаваў духавенства і прыхаджан храма са святам Ражджаства Хрыстовага і звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, падаў багамольцам архіпастырскае благаславенне і ўручыў усім салодкія падарункі.

Пасля богаслужэння ўладыкай мітрапалітам  у чытальніка быў пастаўлены Яўген Паўлавіч Пракоф'еў

Church.by