Навігатар: /

У дзень памяці велікамучаніка Георгія Перамаганосца мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў храме апостала Іаана Багаслова ў Сувораўскім вучылішчы

06 мая 2017
6 мая, в субботу 3-й седмицы по Пасхе, день памяти святого великомученика Георгия Победоносца, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Божественную литургию в храме в честь апостола и евангелиста Иоанна Богослова в Минском Суворовском военном училище.

top.jpg

6 мая 2017 года, у суботу 3-й сядміцы пасля Вялікадня, дзень памяці святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар апостала і евангеліста Іаана Багаслова ў Мінскім Сувораўскім ваенным вучылішчы.

Святочнае богаслужэнне было прымеркавана да 11-годдзя з дня асвячэння храма.

На богаслужэнні прысутнічалі і маліліся: начальнік вучылішча палкоўнік Аляксандр Віктаравіч Навуменка; старшыня праўлення міжнароднай асацыяцыі «Кадэцкае братэрства» генерал-палкоўнік Пётр Рыгоравіч Чавус; ветэраны, настаўнікі, курсанты вучылішча і іншыя запрошаныя госці.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 1-ай Мінскай гарадской акругі, настаяцель Петра-Паўлаўскага сабора протаіерэй Георгій Латушка; старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянні з Узброенымі Сіламі і іншымі воінскімі фарміраваннямі Рэспублікі Беларусь, настаяцель прыхода храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы вёскі Тарасава Мінскага раёна протаіерэй Сергій Кузьмянкоў; настаяцель храма апостала Іаана Багаслова протаіерэй Георгій Дзічкоўскі; настаяцель храма свяціцеля Лаўрэнція Тураўскага вёскі Шчомысліца Мінскага раёна протаіерэй Аляксандр Галавін; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі храма.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор Петра-Паўлаўскага сабора горада Мінска пад кіраўніцтвам Наталлі Логвінавай і хор курсантаў Мінскага Сувораўскага вучылішча пад кіраўніцтвам Анастасіі Каляды.

Пропаведзь пасля запрычаснага верша сказаў протадыякан Максім Логвінаў.

Па заамвоннай малітве мітрапаліт Павел і сослужачыя святары здзейснілі слаўленне свята.

Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся да духавенства, прыхаджан храма і курсантаў Сувораўскага вучылішча са словам павучання.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, падаў усім архіпастырскае благаславенне і на малітоўную памяць раздаў вернікам абразкі Уваскрасення Хрыстовага і прасфоры. Усім імяніннікам Патрыяршы Экзарх уручыў ружы.

Пасля службы ў актавай зале Мінскага Сувораўскага ваеннага вучылішча адбыўся ўрачысты Акт і канцэрт, прысвечаны 11-годдзю асвячэння храма і 72-й гадавіне перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. 

Church.by