Навігатар: /

У дзень памяці велікамучаніка Георгія Перамаганосца мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў прыходзе святога Георгія Перамаганосца горада Мінска

06 мая 2019
6 мая, в понедельник 2-й седмицы по Пасхе, день памяти святого великомученика Георгия Победоносца, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Божественную литургию в храме Минской иконы Божией Матери прихода святого Георгия Победоносца города Минска.

top.jpg

6 мая 2019 года, у панядзелак 2-га тыдня пасля Пасхі, дзень памяці велікамучаніка Георгія Перамаганосца, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме Мінскай іконы Божай Маці парафіі святога Георгія Перамаганосца горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 5-й Мінскай гарадской царкоўнай акругі, настаяцель храма протаіерэй Аляксандр Страха; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; настаяцель Мікольскага храма ў мікрараёне Шабаны горада Мінска протаіерэй Аляксій Міхлюк; настаяцель храма ў гонар іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша» горада Мінска протаіерэй Дыянісій Пясецкі; настаяцель храма ў гонар іконы Божай Маці «Данская» іерэй Міхаіл Раманаў і клірыкі парафіі.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Наталлі Якаўлевай.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Міхаіл Раманаў.

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне святу Уваскрасення Хрыстовага і велікамучаніку Георгію.

Па адпусце Бажэственнай літургіі да мітрапаліта Паўла з прывітальным словам звярнуўся настаяцель прыхода протаіерэй Аляксандр Страха. Айцец Аляксандр выказаў падзяку ўладыку мітрапаліту за наведванне храма і сумесную малітву.

Мітрапаліт Павел падзякаваў айцу настаяцелю за цёплыя словы, павіншаваў духавенства і прыхаджан храма са святам і звярнуўся да багамольцаў са словам настаўлення.

На малітоўную памяць Патрыяршы Экзарх уручыў усім вернікам абразкі велікамучаніка Георгія Перамаганосца.

Імяніннікам было абвешчана мнагалецце, пасля чаго ўладыка Экзарх уручыў ім прасфоры і кветкі.

Church.by