Навігатар: /

У дзень свята першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла Патрыяршы Экзарх узначаліў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

12 ліпеня 2018
12 июля, в день праздника святых первоверховных апостолов Петра и Павла, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, возглавил Божественную литургию в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска.

top.jpg

12 ліпеня 2018 года, у дзень свята святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій, архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, епіскапы: Тураўскі і Мазырскі Леанід, Касімаўскі і Сасаўскі Дыянісій, Слуцкі і Салігорскі Антоній, Лідскі і Смаргонскі Парфірый.

Архіпастырам саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; настаяцелі храмаў горада Мінска, клірыкі Свята-Духава кафедральнага сабора і іншыя госці ў свяшчэнным сане.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь пасля запрычаснага верша прамовіў клірык кафедральнага сабора іерэй Антоній Гураў.

Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх, архіпастыры і саслужачыя свяшчэннаслужыцелі здзейснілі слаўленне першавярхоўным апосталам Пятру і Паўлу.

Па заканчэнні богаслужэння архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый ад імя членаў Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы зачытаў віншавальны адрас Патрыяршаму Экзарху, павіншаваў з днём тэзаімянінаў і ўручыў яму святую прасфору і кветкі.

У зваротным слове Патрыяршы Экзарх падзякаваў архіпастырам за сумеснае здзяйсненне Бажэственнай літургіі і віншаванні, а ўсіх прысутных — за іх шчырыя малітвы.

Уладыка Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства сабора са святам і звярнуўся да ўсіх са словам павучання. Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне.

Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, пасля чаго ўладыка Павел уручыў ім прасфоры, а ўсім, хто маліўся ў храме падарыў кветкі.

Church.by