Навігатар: /

У дзень Радаўніцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію і паніхіду ў Лазараўскім храме на Паўночных могілках горада Мінска

07 мая 2019
7 мая, во вторник 2-й седмицы по Пасхе, в день Радоницы, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Божественную литургию в храме в честь Воскрешения праведного Лазаря Четверодневного, расположенном на Северном кладбище города Минска.

top.jpg

7 мая 2019 года, у аўторак 2-га тыдня пасля Пасхі, у дзень Радаўніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар Уваскрашэння праведнага Лазара Чатырохдзённага, размешчаным на Паўночным могілках горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: духаўнік Лізавецінскага жаночага манастыра горада Мінска протаіерэй Андрэй Лемяшонак, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі Лізавецінскага манастыра.

Богаслужэбныя спевы выканаў манастырскі хор пад кіраўніцтвам манахіні Марфы (Гуськовай).

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Андрэй Лемяшонак.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх узначаліў здзяйсненне паніхіды. Традыцыйна святары ўзьнеслі малітвы пра незабыўнага мітрапаліта Іосіфа (Сямашку) і яго паплечнікаў, якія папрацавалі ў справе пераадолення падзелу 1596 года Царквы Хрыстовай у Айчыне нашай. Таксама духавенства малілася аб ахвярах авіякатастрофы ў аэрапорце Шарамеццева горада Масквы.

Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне. Усім, хто маліўся за богаслужэннем мітрапаліт Павел уручыў велікодныя яйкі.

Church.by