Навігатар: /

У дзень нараджэння памерлага мітрапаліта Філарэта ў Мінску адкрыты мемарыяльны кабінет заўждыпамінаемага архіпастыра

21 сакавіка 2021
Торжественная церемония открытия кабинета началась в храме святителя Кирилла Туровского при Минской духовной академии с заупокойной литии, которую совершил по усопшему архипастырю митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси.

top.jpg

21 сакавіка 2021 года, у дзень нараджэння мітрапаліта Філарэта, першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося адкрыццё мемарыяльнага кабінета незабыўнага архіпастыра. Экспазіцыя размясцілася на базе царкоўна-гістарычнага музея Беларускай Праваслаўнай Царквы ў горадзе Мінску.

Урачыстая цырымонія адкрыцця кабінета пачалася ў храме мвяціцеля Кірыла Тураўскага пры Мінскай духоўнай акадэміі з памінальнай ліціі, якую здзейсніў па нябожчыку архіпастыру мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Яму саслужылі настаяцель храма свяціцеля Кірыла Тураўскага, першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Далгаполаў і клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Дзімітрый Нецвятаеў.

Сярод ганаровых гасцей былі епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь Аляксандр Румак, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў.

«Раней мы збіраліся ў гэты дзень, каб павіншаваць уладыку Экзарха з днём нараджэння. Сёння мы прыйшлі сюды памаліцца аб упакаенні яго душы і адкрыць мемарыяльны кабінет, дзе адноўлена абстаноўка, у якой працаваў спачылы»,  адзначыў Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы, звяртаючыся да прысутных.

«Калі ахарактарызаваць служэнне ўладыкі Філарэта, то дарэчы ўспомніць словы, калісьці сказаныя ім падчас гутаркі са студэнтамі Мінскай духоўнай семінарыі: «Трэба проста актыўна жыць і актыўна працаваць». Гэтыя словы былі словамі павучання і настаўлення падрастаючаму пакаленню, будучаму пакаленню святароў. Разам з тым гэта быў і прынцып жыцця спачылага Экзарха»,  канстатаваў мітрапаліт Веніямін.

«Мы з удзячнасцю ўспамінаем яго працы і молімся аб упакаенні яго душы у селішчах праведных. Пастараемся берагчы памяць аб ім на нашай Беларускай зямлі, каб слова Божае, з такім клопатам пасеянае ўладакай, і далей прыносіла добрыя плады»,  заклікаў Патрыяршы Экзарх.

Далей удзельнікі мерапрыемства перайшлі ў мемарыяльны кабінет у музейным корпусе па адрасе: вул. Зыбіцкая, 27.

Дзіцячы хор пры храме свяціцеля Кірыла Тураўскага выканаў спевы на беларускай мове, прысвечаныя Жыровіцкай абіцелі.

Захавальнік фондаў музея Марыя Нецвятаева азнаёміла гасцей з экспазіцыяй, якая адкрылася, у якой прадстаўлены асабістыя рэчы і ўзнагароды, раней перададзеныя музею самім мітрапалітам Філарэтам, кнігі водгукаў з запісамі, пакінутыя яму ганаровымі гасцямі, рукапісныя дакументы, аблачэнні, іконы і прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з калекцыі архіпастыра. Таксама наведвальнікі ўбачылі адзін з любімых абразоў уладыкі Экзарха, перад якім ён часта маліўся  абраз святога Філарэта Міласцівага з дамавога храма ў гонар Сабора Беларускіх Святых пры Мінскім епархіяльным упраўленні.

Мітрапаліт Веніямін звярнуў увагу прысутных на тое, у якой простай паўсядзённай абстаноўцы спачылы архіпастыр здзяйсняў вялікія справы на карысць нашай Бацькаўшчыны і Маці-Царквы. Справы, якія былі адзначаны званнем Героя Беларусі і шматлікімі царкоўнымі ўзнагародамі. «А галоўнае, адзначаны ўдзячнай любоўю не толькі беларускай паствы, але і ўсіх тых, хто ведаў і меў магчымасць мець зносіны з уладыкам Экзархам за межамі нашай краіны»  выказаў меркаванне мітрапаліт Веніямін.

Царкоўна-гістарычны музей Беларускай Праваслаўнай Царквы створаны ў 2013 годзе па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, на аснове сабранай ім калекцыі царкоўных старажытнасцяў. Музейны збор, прадстаўлены ў трох залах, распавядае аб гісторыі Праваслаўнай Царквы на землях Беларусі. Пры адкрыцці музея была створана і экспазіцыя, прысвечаная мітрапаліту Філарэту. Яе рэканструкцыя была пачатая ў 2020 годзе па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Экспазіцыя папоўнілася сталом і крэслам, за якімі працаваў уладыка ў сваіх пакоях, а таксама мэбляй з яго працоўнага кабінета.

Church.by