Навігатар: /

У дыстанцыйным фармаце прайшло пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы

20 лістапада 2020
20 ноября под председательством Святейшего Патриарха Московского и всея Руси Кирилла состоялось заседание Священного Синода Русской Православной Церкви. В заседании принял участие митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси.

top.jpg

20 лістапада 2020 года пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адбылося пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы. У пасяджэнні прыняў удзел Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

20 лістапада 2020 года пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адбылося пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы. У сувязі са складанай санітарна-эпідэмічнай абстаноўкай, абумоўленай пандэміяй каронавіруса, пасяджэнне прайшло ў завочнай форме.

Праекты журналаў былі загадзя разасланыя членам Свяшчэннага Сінода і былі імі зацверджаны па выніках абмеркавання, якое адбылося ў дыстанцыйным фармаце.

Пастаяннымі членамі Свяшчэннага Сінода з'яўляюцца: мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Ануфрый; мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій; мітрапаліт Кішынёўскі і ўсяе Малдовы Уладзімір; мітрапаліт Астанайскі і Казахстанскі Аляксандр, кіраўнік Мітрапалічай акругі ў Рэспубліцы Казахстан; мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій, кіраўнік Сярэднеазіяцкай Мітрапалічай акругі; мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату; мітрапаліт Васкрасенскі Дыянісій, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі.

Для ўдзелу ў зімовай сесіі (верасень-люты) запрошаныя: архіепіскап Паўднёва-Сахалінскі і Курыльскі Аксій; епіскап Баравіцкі і Пестаўскі Яфрэм; епіскап Бузулукскі і Сарачынскі Аляксій; епіскап Шахцінскі і Мілераўскі Сымон; епіскап Рослаўскі і Дзеснагорскі Мялецій. 

Журналы пасяджэння Свяшчэннага Сінода ад 20 лістапада 2020 года

Прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі / Church.by