У горадзе Віцебску адбыліся ўрачыстасці, прысвечаныя 800-годдзю з дня нараджэння святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага [дапоўнена]
04 ліпеня 2021 Митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси в сослужении сонма архипастырей совершил Божественную литургию в Свято-Успенском кафедральном соборе города Витебска.4 ліпеня 2021 года, у Нядзелю 2-ю пасля Пяцідзесятніцы, Усіх святых, у зямлі Рускай праслаўленых, у горадзе Віцебску адбыліся ўрачыстасці, прысвечаныя 800-годдзю з дня нараджэння святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага.
Напярэдадні святкавання, 2 ліпеня, са Смаленска ў Віцебск быў прынесены для пакланення вернікаў каўчэг з мошчамі святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага. На працягу месяца святыня наведае 15 гарадоў Беларусі.
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Белацаркоўскі і Багуслаўскі Аўгусцін; мітрапаліт Смаленскі і Дарагабужскі Ісідар; мітрапаліт Пскоўскі і Порхаўскі Ціхан; архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый; архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый; архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній; архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан; епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім; епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід; епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній; епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый; епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій; епіскап Светлагорскі Амвросій, вікарый Гомельскай епархіі здзейснілі Бажэственную літургію ў Свята-Успенскім кафедральным саборы горада Віцебска.
Архіпастырам саслужылі: сакратар Віцебскай епархіі протаіерэй Уладзімір Рэзановіч, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, настаяцель Аляксандра-Неўскага храма горада Мінска протаіерэй Мікалай Коржыч, першы прарэктар Віцебскай духоўнай семінарыі протаіерэй Канстанцін Ізафатаў, а таксама клірыкі Віцебскай епархіі і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Раісы Булаўко і хор Віцебскай духоўнай семінарыі пад кіраваннем Мікіты Дэйнэкі.
Падчас Літургіі былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай пошасці.
Пропаведзь пасля закрычаснага сціха прамовіў дырэктар Віцебскага жаночага духоўнага вучылішча протаіерэй Аляксандр Лесавой.
На богаслужэнні прысутнічалі: Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак, намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Пенін, першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Алег Мацкевіч і іншыя афіцыйныя асобы.
У ліку прысутных быў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Яўген Лук'янаў.
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх, саслужачыя архіпастыры і святары здзейснілі слаўленне святому дабравернаму князю Аляксандру Неўскаму.
Архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый падзякаваў архіпастырам за сумесную малітву на Віцебскай зямлі.
Мітрапаліт Веніямін павіншаваў архіпастыраў, духавенства і набожных міран са святам і падзякаваў ім за радасць сумеснай малітвы. На малітоўную памяць аб урачыстасцях Патрыяршы Экзарх перадаў у дар мітрапаліту Белацаркоўскаму і Багуслаўскаму Аўгусціну; мітрапаліту смаленскаму і Дарагабужскаму Ісідару; мітрапаліту Пскоўскаму і Порхаўскаму Ціхану іконы сваячкі святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага — прападобнай Еўфрасінні Полацкай з пажаданнем моцы сіл духоўных і цялесных у іх служэнні.
У сваю чаргу высокія госці падзякавалі мітрапаліту Веніяміна за цёплыя словы. У слове ў адказ яны адзначылі важнасць асобы святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага, які па гэты дзень застаецца для ўсіх нас прыкладам хрысціяніна, кіраўніка дзяржавы, дыпламата, военачальніка і добрага галавы сям'і.
Мітрапаліт Белацаркоўскі і Багуслаўскі Аўгусцін распавёў, што ён прадстаўляе на ўрачыстасцях Украінскую Праваслаўную Царкву па благаславенню Блажэннейшага мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Украіны Ануфрыя, і ўдзячны Богу за магчымасць прысутнічаць на ўрачыстасцях, якія яшчэ раз прымушаюць нас задумацца аб сур'ёзнай адказнасці за тую спадчыну, якую мы атрымалі з Хрышчэннем Русі.
Звяртаючыся да прысутных, мітрапаліт Смаленскі і Дарагабужскі Ісідар падкрэсліў, што народы нашых краін з'яўляюцца адзіным народам Святой Русі. «І ніхто і нішто не здольныя нас разлучыць. Тым больш ад любові Божай, таму што з намі Бог, з намі святы дабраверны вялікі князь Аляксандр Неўскі!» — сказаў архіпастыр.
Намеснік старшыні аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні юбілейных мерапрыемстваў, прысвечаных 800-годдзю з дня нараджэння святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага, мітрапаліт Пскоўскі і Порхаўскі Ціхан падзякаваў архіепіскапу Віцебскаму і Аршанскаму Дзімітрыю, які прыклаў шмат сіл для таго, каб арганізаваць перанясенне мошчаў не толькі ў гарады Беларусі, але і па ўсёй Расіі.
«Віцебск — гэта горад, дзе святы дабраверны князь здабыў сваю зямную чалавечую любоў, здабыў сваю жонку, маці сваіх дзяцей, прадаўжальніцу роду Рурыкавічаў, маці князя Данііла, які ў далейшым шмат у чым вызначыў жыццё сталіцы Расіі — Масквы», — сказаў мітрапаліт Ціхан.
«Святы князь з самай маладосці выбраў галоўнае ў жыцці — Бога. Астатняе для яго таксама было важна, у тым ліку і дзяржаўная праца. Але ўсё грунтавалася на краевугольным камені — Госпадзе Іісусе Хрысце. У гэтым сэнсе асабліва зразумела, чаму князь ішоў на мір, на перамовы, часам нават на прыніжэнне, калі ехаў у сталіцу хана і мірыўся з ім, маліў яго за рускія гарады, — адзначыў мітрапаліт Ціхан. — Разам з тым ён быў абсалютна непрымірымы да тых заходніх захопнікаў, ад якіх ён не пацярпеў ніводнай паразы. Яму было ўсяго 19 гадоў, калі ён атрымаў перамогу на Няве і стаў вядомы як Аляксандр Неўскі».
У завяршэнне ўладыка Ціхан пажадаў усім быць вернымі дзецьмі таго святога, мошчам якога сёння з ласкі Божай маем магчымасць пакланіцца.
У сваю чаргу Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы адзначыў, што святы дабраверны вялікі князь Аляксандр Неўскі для ўсіх нас з'яўляецца ўзорам мужнасці і цвёрдасці, і разам з тым цярпення, пакоры і разважлівасці.
«Дзякуючы гэтаму ён атрымліваў перамогі і захоўваў зямлю Рускую. Ён і цяпер нам у моцы дапамагаць. І мы падчас нашага сённяшняга агульнага свята дакранаемся яшчэ да адной таямніцы Царквы — таямніцы аб'яднання ў Хрысце, таямніцы аб'яднання праз святых, якія хадайнічаюць за нас, для якіх няма нацыянальных межаў, якія ўсіх любяць і ўсім дапамагаюць — сказаў Патрыяршы Экзарх. — І святы дабраверны князь сёння нас тут сабраў для сумеснай малітвы, і несумненна, што натхніўшыся сённяшняй малітвай, зносінамі ля святых яго мошчаў, мы атрымаем дапамогу Божую звыш і працягнем кожны сваё служэнне Маці-Царкве і Айчыне сваёй са стараннасцю, руплівасцю, пераймаючы прыклад святых угоднікаў Божых».
Затым Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.
Па заканчэнні Літургіі на Саборнай плошчы адбыўся святочны канцэрт.
Завяршыліся ўрачыстасці здзяйсненнем мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Веніямінам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, чыну на заснаванне новага храма на месцы будучага будаўніцтва Сафійскага сабора горада Віцебска, ніжні прыдзел якога будзе асвячаны ў гонар святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага.
Для гісторыі братэрства народаў Беларусі і Расіі імя святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага мае асаблівае значэнне. У 1239 годзе ён, будучы князем наўгародскім, заключыў саюзны дагавор з полацкім князем Брачыславам Васількавічам. Дагавор зазвычай тых часоў суправаджаўся жаніцьбай 19-гадовага Аляксандра Яраславіча з дачкой князя Брачыслава Аляксандрай. Заручыны адбылося ў Віцебску, а вянчанне ў Таропцы.
На беларускай зямлі заўсёды з асаблівв глыбокай павагай ставіліся да памяці святога князя. У яго гонар асвячана больш за 40 храмаў. У Мсціславе, Кобрыне і Мар'інай Горцы храмы маюць статус кафедральнага. У Віцебску ўсталявана скульптурная кампазіцыя «Князь Аляксандр Неўскі з жонкай, віцебскай князёўнай Аляксандрай, і сынам Васілём».