Навігатар: /

Напярэдадні дня памяці апосталаў Пятра і Паўла мітрапаліт Павел здзейсніў усяночнае трыванне ў Петра-Паўлаўскім саборы горада Мінска

11 ліпеня 2018
11 июля, в канун дня памяти святых славных и всехвальных первоверховных апостолов Петра и Павла, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, архиепископ Могилевский и Мстиславский Софроний, епископ Борисовский и Марьиногорский Вениамин, епископ Касимовский и Сасовский Дионисий совершили всенощное бдение в Петро-Павловском соборе города Минска.

top.jpg

11 ліпеня 2018 года, напярэдадні дня памяці святых слаўных і ўсехвальных першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній, епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, епіскап Касімаўскі і Сасаўскі Дыянісій здзейснілі ўсяночнае трыванне ў Петра-Паўлаўскім саборы горада Мінска.

Архіпастырам саслужылі: настаяцель Петра-Паўлаўскага сабора, благачынны цэркваў 1-й Мінскай царкоўнай акругі протаіерэй Георгій Латушка; настаяцель храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы вёскі Тарасава, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянню з Узброенымі сіламі і іншымі воінскімі фарміраваннямі Рэспублікі Беларусь протаіерэй Сергій Кузьмянкоў; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Далгаполаў, клірыкі Петра-Паўлаўскага сабора, настаяцелі сталічных храмаў і іншыя запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор сабора пад кіраўніцтвам Юліі Міхалевіч.

Па завяршэнні ўсяночнага трывання мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прысутных з вялікім святам першавярхоўных апосталаў, сардэчна падзякаваў архіпастырам, духавенству і міранам за віншаванні і малітвы.

Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, пасля чаго Патрыяршы Экзарх падарыў ім кветкі.

Church.by