Навігатар: /

Напярэдадні дня памяці прападобнага Сергія Раданежскага мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел узначаліў усяночнае трыванне ў Пакроўскім акадэмічным храме Троіца-Сергіевай лаўры

08 кастрычніка 2017
7 октября, в канун дня преставления преподобного Сергия Радонежского, праздничные вечерние богослужения в храмах Свято-Троицкой Сергиевой лавры совершили архиереи Русской Православной Церкви. Всенощное бдение в Покровском академическом храме Лавры возглавил митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси.

top.jpg

7 кастрычніка 2017 года, напярэдадні дня памяці прападобнага Сергія Раданежскага, святочныя вячэрнія богаслужэнні ў храмах Свята-Троіцкай Сергіевай лаўры здзейснілі архіерэі Рускай Праваслаўнай Царквы.

Усяночнае трыванне ў Пакроўскім акадэмічным храме Лаўры, па традыцыі, што склалася, узначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: рэктар Маскоўскай духоўнай акадэміі архіепіскап Вярэйскі Яўгеній, мітрапаліт Табольскі і Цюменскі Дзімітрый, мітрапаліт Тамбоўскі і Расказаўскі Феадосій, епіскап Бузулукскі і Сарочынскі Аляксій, епіскап Альмецьеўскі і Бугульмінскі Мяфодзій, епіскап Душанбінскі і Таджыкістанскі Піцірым, епіскап Скопінскі і Шацкі Феадарыт, а таксама прадстаўнік Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі ў Беларускім Экзархаце архімандрыт Васіян (Змееў), выкладчыкі і студэнты акадэміі ў свяшчэнным сане.

За богаслужэннем спяваў першы акадэмічны хор пад кіраўніцтвам ігумена Нікіфара (Кірзіна).

Фота: сайт Троіца-Сергіевай лаўры 

МДА / Church.by