Напярэдадні дня памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай мітрапаліт Павел здзейсніў усяночнае трыванне ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры горада Полацка
04 чэрвеня 2019 4 июня, в канун отдания праздника Пасхи и канун праздника преподобной Евфросинии, игумении Полоцкой, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил всенощное бдение в Крестовоздвиженском соборе Спасо-Евфросиниевского ставропигиального женского монастыря города Полоцка.4 чэрвеня 2019 года, напярэдадні аддання свята Пасхі і напярэдадні свята прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Крыжаўздзвіжанскім саборы Спаса-Еўфрасіннеўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра горада Полацка.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі: архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій; архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан; архіепіскап Гарадніцкі Аляксандр, вікарый Кіеўскай епархіі; архіепіскап Абухаўскі Іона, вікарый Кіеўскай епархіі; епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый.
Архіпастырам саслужылі клірыкі Полацкай епархіі, манастыра і госці ў свяшчэнным сане.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор сясцёр абіцелі пад кіраваннем манахіні Фяўронні (Бармічовай).
Перад паліелеем Патрыяршы Экзарх здзейсніў чын асвячэння абраза, спісу іконы Прасвятой Багародзіцы, іменаванай Краснастоцкай.
Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел павіншаваў усіх са святам абіцелі і адданнем свята Пасхі, а затым звярнуўся да прысутных са словам павучання.
Патрыяршы Экзарх пажадаў усім дапамогі Божай па малітвах прападобнай Еўфрасінні Полацкай, моцы духоўных і цялесных сіл і падаў вернікам архіпастырскае блаславенне.
