Навігатар: /

Напярэдадні дня памяці свяціцеля Макарыя Маскоўскага мітрапаліт Павел узначаліў вялікую вячэрню ў Гродзенскім жаночым манастыры Нараджэння Багародзіцы

11 студзеня 2017
11 января, в канун дня памяти святителя Макария, митрополита Московского, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси; архиепископ Новогрудский и Слонимский Гурий и епископ Лидский и Сморгонский Порфирий совершили великую вечерню в соборе Гродненского Рождество-Богородичного женского монастыря.

top.jpg11 студзеня, напярэдадні дня памяці свяціцеля Макарыя, мітрапаліта Маскоўскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый і епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый здзейснілі вялікую вячэрню ў саборы Гродзенскага жаночага манастыра Нараджэння Прасвятой Багародзіцы. 

Перад вячэрнім богаслужэннем мітрапаліт Павел наведаў нядзельную школу Раства-Багародзічнага жаночага манастыра і павіншаваў дзяцей-інвалідаў, якіх акармляе Гродзенскі Раства-Багародзічны манастыр. Дзеці-інваліды падрыхтавалі спецыяльную калядную віншавальную праграму, пасля чаго Уладыка Экзарх звярнуўся да ўсіх са словам павучання.

За богаслужэннем архіпастырам саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі манастыра Нараджэння Багародзіцы.

У саборы прысутнічалі і маліліся: старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Васільевіч Краўцоў і памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, галоўны інспектар па Гродзенскай вобласці Сяргей Васільевіч Раўнейка.

Богаслужэбныя спевы выканаў святочны хор Раства-Багародзічнай абіцелі пад кіраўніцтвам Наталлі Андрушэвіч.

Па заканчэнні богаслужэння са словамі прывітання звярнулася да мітрапаліта Паўла ігумення манастыра Гаўрыіла (Глухава). Уладыка Павел падзякаваў матухне Гаўрыіле за цёплыя словы і пажаданні, архіпастырам — за супольную малітву, павіншаваў духавенства і прыхаджан манастыра са святам Ражджаства Хрыстова і звярнуўся да ўсіх са словам настаўлення.

Мітрапаліт Павел перадаў вернікам архіпастырскае благаславенне і ўручыў усім прысутным салодкія падарункі.

У гэты вечар адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха і архіпастыраў, якія служылі вячэрню, са старшынёй Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімірам Васільевічам Краўцовым. У сустрэчы прынялі ўдзел: памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, галоўны інспектар па Гродзенскай вобласці Сяргей Васільевіч Раўнейка і ігумення Гаўрыіла. 

Church.by