Навігатар: /

Напярэдадні дня памяці Усіх святых, мітрапаліт Павел здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

10 чэрвеня 2017
10 июня, в канун Недели 1-й по Пятидесятнице, Всех святых, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил всенощное бдение в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска.

top.jpg

10 чэрвеня 2017 года, напярэдадні Нядзелі 1-й пасля Троіцы, Усіх святых, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора, протадыякан Уладзімір Назараў. 

Church.by