Навігатар: /

Напярэдадні Нядзелі 10-й пасля Пяцідзесятніцы мітрапаліт Павел здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

12 жніўня 2017
12 августа, в канун Недели 10-й по Пятидесятнице, предпразднства Происхождения Честных Древ Животворящего Креста Господня, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил всенощное бдение в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска.

top.jpg

12 жніўня 2017 года, напярэдадні Нядзелі 10-й пасля Пяцідзесятніцы, прадсвята Вынясення Пачэсных Дрэў Жыватворнага Крыжа Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протаіерэй Уладзімір Увараў. 

Church.by