Навігатар: /

Напярэдадні Нядзелі 13-й пасля Пяцідзясятніцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

25 жніўня 2018
Перед началом богослужения митрополит Павел возглавил торжественную встречу списка Жировичской иконы Божией Матери. Чтимый список иконы посещает все епархии Белорусского Экзархата согласно решению Синода Белорусской Православной Церкви в рамках предстоящего празднования 550-летия явления чудотворного образа и 500-летия основания Жировичского монастыря.

top.jpg

25 жніўня 2018 года, напярэдадні Нядзелі 13-й пасля Пяцідзясятніцы, напярэдадні свята Мінскай іконы Божай Маці, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Перад пачаткам богаслужэння мітрапаліт Павел узначаліў урачыстую сустрэчу спісу Жыровіцкай іконы Божай Маці. Шанаваны спіс іконы наведвае ўсе епархіі Беларускага Экзархату згодна з рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ў рамках маючага адбыцца святкавання 550-годдзя яўлення цудатворнага абраза і 500-годдзя заснавання Жыровіцкага манастыра.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора дыякан Вячаслаў Дубяга.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Church.by