Навігатар: /

Напярэдадні Нядзелі 33-й пасля Пяцідзесятніцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

12 студзеня 2019
12 января, в канун Недели 33-й по Пятидесятнице, перед Богоявлением, дня памяти праведных Иосифа Обручника, Давида Царя и Иакова Брата Господня, отдания праздника Рождества Христова, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил всенощное бдение в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска.

top.jpg

12 студзеня 2019 года, напярэдадні Нядзелі 33-й пасля Пяцідзесятніцы, перад Богаяўленнем, дня памяці праведных Іосіфа Абручніка, Давіда цара і Іакава Брата Гасподняга, аддання свята Ражджаства Хрыстовага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), першы прарэктар Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протаіерэй Уладзімір Увараў.

Church.by