Навігатар: /

Напярэдадні Нядзелі 7-ай пасля Пасхі мітрапаліт Павел здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

19 мая 2018
Перед началом богослужения в Свято-Духовом соборе состоялась торжественная встреча ковчега с десницей святой преподобномученицы великой княгини Елисаветы Федоровны и с частицей мощей преподобномученицы инокини Варвары. Святые мощи принесены в город Минск из Знаменского Синодального собора города Нью-Йорка.

top.jpg

19 мая 2018 года, напярэдадні Нядзелі 7-ай пасля Пасхі, дня памяці святых айцоў Першага Усяленскага Сабора, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун; настаяцель храма Святога Духа ў пасёлку Гатава Мінскага раёна, старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы, протаіерэй Іаан Задарожын; намеснік старшыні моладзевага Сінадальнага аддзела Рускай Зарубежнай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Андрэй Сомер і клірыкі кафедральнага сабора.

Перад пачаткам богаслужэння ў Свята-Духавым кафедральным саборы адбылася ўрачыстая сустрэча каўчэга з правіцай святой прападобнамучаніцы вялікай княгіні Лізаветы Фёдараўны і з часціцай мошчаў прападобнамучаніцы інакіні Варвары. Святыя мошчы прынесены ў горад Мінск са Знаменскага Сінадальнага сабора горада Нью-Ёрка. У Мінску каўчэг будзе знаходзіцца да 22 мая.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Андрэй Ламакін.

Church.by