Напярэдадні Нядзелі перад Ражджаством Хрыстовым Патрыяршы Экзарх здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
30 снежня 2017 30 декабря, в канун Недели 30-й по Пятидесятнице, перед Рождеством Христовым, святых отец, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил всенощное бдение в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска.30 снежня 2017 года, напярэдадні Нядзелі 30-й пасля Пяцідзесятніцы, перад Ражджаством Хрыстовым, святых айцоў, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Антоній Гураў.
