Навігатар: /

Напярэдадні свята Абрэзання Гасподняга мітрапаліт Павел здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

13 студзеня 2019
13 января, в канун праздника Обрезания Господня и дня памяти святителя Василия Великого, архиепископа Кесарии Каппадокийской, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил всенощное бдение в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска.

top.jpg

13 студзеня 2019 года, напярэдадні свята Абрэзання Гасподняга і дня памяці свяціцеля Васілія Вялікага, архіепіскапа Кесарыі Кападакійскай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Дзімітрый Варламаў.

Church.by